Целава-ружовы (колер) — колер незагарэлай скуры чалавека (маецца на ўвазе светлы тып еўрапеоіднай расы). Цісавы (колер) — цёмна-чырвона-руды; тое, што «каштановый» або «шоколадный». Цынамонавы (колер) — колер парашку карыцы. Цынобравы (колер) — ярка-чырвоны; тое, што «киноварный». Цыстыды — стэрыльныя клеткі, прызначаныя для выканання ахоўнай ды выдзяляльнай функцыі. У гіменіі цыстыды звычайна буйнейшыя за іншыя клеткі; яны розныя па форме, афарбоўцы ды іншых прыкметах. Цыстыдыёлы — стэрыльныя клеткі ў гіменіі, падобныя да цыстыдаў. Цытрынавы (колер) — жоўты або жаўтлявы з зелянявым адценнем. Чарнявы (колер) — цёмна-шэры, амаль чорны. Чырванявы (колер) — светла-чырвоны, але не ружовы. Шапачка — частка карпафору, на якой утвараюцца вырасты гіменафору з гіменіем. Бывае стажкаватая або званочкавая, паўкуляватая або яйкаватая, падушкаватая, пукатая, з гарбавінкаю ці ўвагнутасцю, пляската-распасцёртая да лейкаватай, з выпрастаным або прыўзнятым беражком. Часта форма шапачкі з узростам грыба змяняецца. Шматкі, бародаўкі— рэшткі балонкавага агульнага покрыва на шапачцы шэрагу грыбоў (мухамораў). Шызы (колер) — камбінацыя з адценняў шэрага, чарнявага, алівавага i брудна-цынамонавага колераў. Экалагічная трупа — віды, звязаныя агульнасцю жыццёвай формы i патрабаванняў да асяроддзя. Па адносінах да вільготнасці, напрыклад, адзначаюць ксерафільныя (здольныя жыць у сухіх умовах), мезафільныя (уласцівыя субстратам мернай волкасці), гіграфільныя (здольныя жыць у вільготлівых умовах) віды; па жыўленні — подсцілавыя сапратрофы, ксілатрофы i г. д. Экалагічныя функцыі — выкананне грыбамі ролі ў пэўных экалагічных нішах: разбурэнне раслінных рэшткаў, забеспячэнне раслін мікарызай i Г. д. Экалогія — навука пра сувязі асобных відаў (аўтэкалогія) або цэлых супольніцтваў з асяроддзем (сінэкалогія). Эпікуціс — верхні слой кутыкулы
1 👁