Растковая гіфа — трубачка, што выходзіць з прарослай зярліцы праз кіпру росту i неўзабаве выцягваецца ў звычайную гіфу. Рудзявы (колер) — светла-руды, светла-брудна-цынамонавы. Руды (колер) — брудна-цынамонавы. Рыжавы (колер) — бледна-рыжы. Рызаморфы — шчыльныя, у тоўстай трывалай абалонцы, даволі аб'ёмныя спляценні (жмуткі) гіфаў, якія глыбока ўкараняюцца ў субстрат. Ёсць у некаторых ксілафільных грыбоў: у апенькі восеньскай, падшалягоўкі шырокапластковай i інш. Яны прызначаны для захавання грыбні ў неспрыяльных умовах, жыўлення i рассялення грыба. Рэдуцэнты — грыбы-сапратрофы, якія разбураюць розныя раслінныя рэшткі. Саломкавы (колер) — светла-пясковы, светла-жоўты з сівым адценнем; тое, што «бежевый». Сапоравы (колер) — больш-менш цёмны брудна- ці рудзява-шэры, часам з фіялетавым адценнем; тое, што «дымчатый». Сапратрофы — арганізмы, што існуюць за кошт разбурэння адмерлых арганічных рэшткаў. Свянеласць — золядненне пачатковага колеру па меры падсыхання або выспявання грыба. Сератанін — галюцынаген, знойдзены ў пладовых делах некаторых мухамораў. Серкавы (колер) — жоўты з зелянявым адценнем. Сетка Гартыга— сістэма гіфаў грыба-сімбіёнта, якая ідзе па міжклетніках у эктаэндатрофнай мікарызе. Сівы (колер) — вельмі светлы шэры, амаль бялявы, бывае з ледзь прыкметнаю жаўтлявасцю. Сімбіятрофы — экалагічная група грыбоў-мікарызаўтваральнікаў. Сінявы (колер) — светла- або бледна-сіні (не блакітны). Скураны (колер) — светла-рудзявы з лёгкім жаўтлявым адценнем. Слівавы (колер) — камбінацыя пурпуровага з сінім; колер спелай слівы. Смуга — танюткія рэшткі покрываў, якія абсыпаюць шапачку i ножку i шмат у якіх грыбоў лёгка здымаюцца, знікаюць. Смуга бывае далікатная — мучністая, або грубейшая — вотрынавая, камякаватая, дробналусковая, у выглядзе зярністасці або валасістага валаконня. Спосаб прымацавання пласткоў — важная дыягнастычная прыкмета. Адрозніваюць пласткі прырослыя (далучаюцца да ножкі па ўсёй бакавой вышыні); прырослыя гачком (прырослыя цалкам з утварэннем кароткага зубца-гачка, які зыходзіць на ножку); зыходныя (спускаюцца больш-менш нізка па ножцы, прырастаючы да яе па ўсёй вышыні); выемкавыя (канты пласткоў, не даходзячы да ножкі, закругляюцца, утвараючы каля яе выемку, а за выемкаю зрастаюцца з ножкай па
Дадатковыя словы
абёмныя, зблядненне
4 👁