Грыбы і грыбная кулінарыя (2005). І. Я. Яшкін, Г. І. Сяржаніна

 ◀  / 440  ▶ 
верацяновая, клубняватая, булаўная, роўная або патоўшчаная ці звужаная пры аснове, з шуплавінаю (гтустляй) — калі пустая ўсярэдзіне, губкаватай, драўністай, валакністай кансістэнцыі, цэнтральная ці бакавая. Папіла (смочак) — вострая i часам высокая гарбавінка ў цэнтры шапачкі. Паяскі — валакністыя, павуцінавыя або слізістыя патаўшчэнні на ножцы; рэшткі покрываў. Пладовае цела (карпафор, базідыёма) — частка грыбнога арганізма, прызначаная для развіцця полавага зерля. Утвараецца на грыбні ў месцы кантакту дзвюх гіфаў; тое, што ў побыце завецца грыбам. Пласткі — тып гіменафору ў пластковых — агарыкальных ды русулальных, часткова балетальных грыбоў. Утвораныя жмуткамі гіфаў (гл. трама); на паверхні пакрытыя гіменіем. Пласточкі — пласткі, скарочаныя прыкладна на палову даўжыні; звычайна чаргуюцца з нармальнымі, што дасягаюць ножкі. Пры наяўнасці пласточкаў гіменафор звычайна называюць бідымным. Подсцілавыя сапратрофы (педабіёнты) — экалагічная трупа грыбоў у грыбным покрыве, складзеная з відаў, якія селяцца на раслінных рэштках i разбураюць іх. Покрывы (вэлюм, картына, плевачка) — ахоўныя абалонкі маладога пладовага цела або гіменафаральнай часткі яго. Покрыва агульнае (вэлюм) — ахоўная абалонка ўсяго карпафору, цалкам прыкметная толькі на маладых грыбах. 3 узростам пладовага цела разрываецца; рэшткі агульнага покрыва застаюцца на шапачцы ў выглядзе далікагнай смугі, валакністасці або плеўкавых бародавак i шматкоў (як у мухамораў); на ножцы — у выглядзе похвы (гл.) на аснове, смугі, валакністасці па ўсёй даўжыні ножкі. Покрыва частковае (картына, плевачка) — плеўкавая або павуцінава-валакністая абалонка, нацягнутая паміж краем шапачкі i ножкаю ў маладых грыбоў шмат якіх відаў. Рэшткі картыны застаюцца на шапачцы ў выглядзе валакніста-махрастай або плеўкавай аблямоўкі краю, а на ножцы — у выглядзе плеўкавага колца, валакністых або лямцавых паяскоў ці паяска. Попельны (колер) — шэры з лёгкім сівым або чарнявым адценнем. Похва — рэштка агульнага покрыва на аснове ножкі ў шэрагу грыбоў. Мае выгляд балонкавага мяшэчка, у адных грыбоў прырослага на самым донцы, у другіх — адагнутага па беражку ці прырослага да ножкі ў выглядзе шэрагу бародавачак, шматкоў Пурпуровы (колер), кармазынны, парфіравы — цёмна-руда-чырвоны. Пясковы (колер) — вельмі светлы рудзявы з бледна-жаўтлявым ці светласівым адценнямі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
4 👁
 ◀  / 440  ▶