Грыбы і грыбная кулінарыя (2005). І. Я. Яшкін, Г. І. Сяржаніна

 ◀  / 440  ▶ 
Металы цяжкія — медзь, нікель, свінец, цынк, ртуць i г. д., пераважна з высокаю атамнай вагою. Мікабіёта — грыбное насельніцтва пэўнай часткі тэрыторыі. Мікарыза (грыбакорань) — сімбіёз грыба i вышэйшай расліны. Марфалагічна — каптурок на дробных карэньчыках i сетка Гартыга з гіфаў у міжклетніках тканкі кораня — асноўны тып мікарызы ў шапачкавых грыбоў. Фізіялагічна — актыўны абмен рэчывамі: грыб карыстаецца арганічнымі рэчывамі, створанымі дрэвам, пастаўляючы яму вільгаць з рашчыненымі ў ёй мінеральнымі солямі, рэчывы тыпу біясу i г. д. Мікатрофы (мікафілы, мікабіёнты) — невялікая трупа шапачкавых грыбоў, якія жывуць на гнілых (сапратрофныя) ці жывых карпафорах шапачкавых жа грыбоў (біятрофныя грыбы). Мікатэка — калекцыя ўзораў грыбоў найчасцей у выглядзе высушаных i апісаных паасобнікаў пладовых целаў, часам як матэрыял, зафіксаваны ў спірце ці фармаліне, або прэпараваныя зрэзы карпафораў, наклееныя на цвёрдую паперу. Мікрон — тысячная доля міліметра. Мультызанальныя віды — грыбы, пашыраныя на чатырох кантынентах (напрыклад, у Еўразіі, Афрыцы ды Паўн. Амерыцы). Мультырэгіянальны элемент — частка мікабіёты, складзеная з відаў, пашыраных у абодвух паўшар'ях (напрыклад, у Еўразіі i Аўстраліі). Мускаруфін — антыбіётык ca скуркі мухаморы чырвонай. Мускарыдзін — адна з небяспечных атрутаў мухаморы шэрай, чырвонай, парфіравай. Мускарын — атрутнае рэчыва з мухамораў, некаторых валакнянак, лейкавіц; выклікае цяжкае атручэнне. Мядовы (колер) — жоўты з лёгкім залаціста-рудзявым адценнем. Мядзяны (колер) — залаціста-жоўта-рудзявы. Мякаць — больш-менш мясістая тканка паміж кутыкулай i гіменафорам, прызначаная для аховы i жыўлення гіменію, забеспячэння яго вільгаццю; месца прымацавання гіменафору. Мякаць бывае мясістая, плеўкавая або драўністая, сухая, волкая, гіграфанная або не, па структуры аднародная ці разнародная, з розным смакам i пахам. Гіфы мякаці шмат у якіх грыбоў ca спражкамі. Мясовы (колер) — рудзява-чырванявы; колер свежай ялавічыны. Наменклатура — сістэма назваў арганізмаў. Немаральныя віды — грыбы, пашыраныя ў шыракаліставых, ігліцавашыракаліставых мяшаных лясах мернае зоны Паўночнага паўшар'я. Ножка (карэньчык) — частка пладовага цела, складзеная ca стэрыльных гіфаў, якія ідуць вертыкальнымі жмуткамі, прызначаная для ўзняцця шапачкі з гіменіем над паверхняй субстрату. Бывае цыліндрычная
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

паўшаря, паўшарях
4 👁
 ◀  / 440  ▶