Картына — валакніста-павуцінавае, вельмі далікатнае покрыва, нацягнутае паміж беражком шапачкі i ножкаю ў шэрагу шапачкавых грыбоў, тып частковага покрыва ў павуцінавых. Касмапалітныя віды — грыбы, пашыраныя ў абодвух паўшар'ях на ўсіх кантынентах, акрамя Антарктыды. Кіпра (пора) росту — патанчэлая частка абалонкі зярліцы на канцы, супрацьлеглым апікальнаму, праз якую з зярліцы выходзіць растковая трубачка (гіфа). Кіпры (сітавінне, поры) — адтуліны трубачак у гіменафоры глызнікавых грыбоў. Колер, форма, памер кіпры — дыягнастычныя прыкметы. Класіфікацыя — вызначэнне таксонаў i іх месцаў у сістэме. Колца (пярсцёнак) — рэштка частковага покрыва на ножцы, звычайна на верхняй яе частцы. Бывае плеўкавае, лямцавае, валакністапавуцінавае, зярністае, адно- ці двухслаёвае, прырослае або рухомае, трывалае ці знікальнае. Крэмавы (колер) — вельмі светлы ружова-жаўтлявы. Ксілатрофы (ксілафілы, ксілабіёнты) — грыбы, што жывуць на пянёўі ды ламаччы, на іншых рэштках драўніны (сапратрофныя), на жывых дрэвах ці кустах (біятрофныя). Кубавы (колер) — тое, што фіялетавы. Кутыкула (скурка) — покрыўная тканка на карпафоры. Бывае плеўкавая, валакністая, зярністая, складзеная з прылеглых гіфаў, аднародная ці з пілацыстыдамі, валаскамі або сферацытамі; часам кутыкула мае выгляд трыхадэрмы — з прыўзнятымі i размешчанымі накшталт плоту канцавымі элементамі гіфаў. Бывае гладкая, валакністая, сухая або слізістая, валасіста-апушаная, лусковая ці зярністая, парэпаная або зморшчкавая. Лілёвы (колер) — тое, што фіялетавы, але халаднейшы, з брудна-шэрым адценнем. Лактарыявіялін — антыбіётык з рыжка. Латэкс (малочны сок) — болын-менш густая вадкасць у малочных хадах малачаеў i некаторых бомаў (міцэн). Лясны подсціл — слой ападу i дробнага адпаду за некалькі гадоў; слой раслінных рэшткаў у рознай ступені разбурэння. Макраміцэты — вышэйшыя базідыяміцэты i аскаміцэты з пладовымі целамі, даступнымі назіранню простым вокам. Мамараткі — дробныя, яшчэ не развітыя карпафоры грыбоў. Маркоўны (колер) — светла-жоўта-чырвоны; тое, што «оранжевый». Марэлевы (колер) — жоўта-вохраны з лёгкім маркоўным адценнем; тое, што «абрикосовый». Масяжовы (колер) — залаціста-цынамонавы з лёгкім чырвоным адценнем; тое, што «бронзовый
Дадатковыя словы
паўшарях
1 👁