Грыбы і грыбная кулінарыя (2005). І. Я. Яшкін, Г. І. Сяржаніна

 ◀  / 440  ▶ 
Гумусавыя сапратрофы — экалагічная (трафічная) групоўка грыбоў у грыбным покрыве, якія завяршаюць разбурэнне подсцілу (лускоўніцы ды інш.). Драўнінавы (колер) — вельмі светлы жаўтлявы, амаль бялявы. Дыхатамічнае разгалінаванне — такое, пры якім галоўная вось на верхавінцы падзяляецца на дзве i спыняе свой рост. Астатнія падзяляюцца такім жа чынам. Дэрматацыстыды — цыстыды на паверхні пладовага цела. Жаўтлявы (колер) — светла-жоўты. Зелянявы (колер)—светла-зялёны; колер маладой руні. Зерлевы парашок — маса зярліцаў, што высыпаецца ca спелых шапачак. Колер парашку — важны крытэрый у дыягностыцы грыбоў. Зоністасць (калцаватасць) — наяўнасць чаргавання светлых i цьмяных канцэнтрычных палосаў на шапачцы шэрагу сыравежкавых грыбоў (рыжок, ваўнянка ды інш.). Зярліцы (мн. зерле) — зароднікі грыбоў, шалуднікаў, папарацяў, водарасцяў, імхоў. Адрозніваюць базідыязярліцы i асказярліцы (полавае зерле), канідыі, хламідазярліцы ды інш. (няполавае зерле). Зярліцы мікраскапічна дробныя, але розных памераў; яны розныя i па форме (авальныя, эліпсаватыя, верацяновыя, куляватыя, яйкаватыя, фасоляватыя i г. д.), па афарбоўцы (ад бясколерных да чорных), па структуры абалонкі (гладкія, бародаўкавыя, вуглаватыя, дзідаватыя, рэбраватыя, шурпатыя). Ідэнтыфікацыя — вызначэнне грыба шляхам параўнання яго з вядомымі грыбамі. Ізабелавы (колер) — светла-ружова-рудзявы або сіва-жаўтлявы. Ірдзяны (колер) — яркі рудзява-чырванявы з лёгкім жаўтлявым адценнем. Іржавы (колер) — брудна-рудзявы з рыжым адценнем. Кававы (колер) — брудна-цынамонавы або светла-цынамонавы з лёгкім брудна-чырвоным адценнем (кавы з малаком). Каларыум — калцаватая, з узростам адшчэпленая ад ножкі зросласць пласткоў у часткі жывунцоў, буйналускаўніц ды іншых грыбоў. Капратрофы (капрафілы, капрабіёнты) — невялікая група сапратрофных грыбоў на гнаі, рэштках адкіддзя траваедных жывёлаў, на добра ўгноенай глебе. Карал евы (колер) — чырвона-ружовы. Карбатрофы (карбафілы, карбабіёнты) — невялікая група сапратрофных грыбоў, што жывуць на дрэўным вугалі, на смалях, пажарышчах, старых вогнішчах
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
0 👁
 ◀  / 440  ▶