Грыбы і грыбная кулінарыя (2005). І. Я. Яшкін, Г. І. Сяржаніна

 ◀  / 440  ▶ 
Вохраны (колер) — вельмі светлы рудзявы з жаўтлявым адценнем. Вохрысты (колер) — тое самае, але адценне болын цьмянае, бруднажаўтлявае; колер не такі зыркі, як папярэдні. Галарктычныя віды— грыбы, пашыраныя ў П аўночным паўшар'і ў лясах (лясны субэлемент) i па-за лясамі (уласнагаларктычны субэлемент). Галюцынагены (псілацын, псілацыбін ды інш.) — рэчывы з шэрагу грыбоў (пераважна паўднёва-амерыканскіх перавяслаўкавых i гнаевіковых), якія выклікаюць галюцынацыі, часам вельмі яркія праявы. Геаграфічны элемент — трупа відаў з падобнымі арэаламі. Генафонд — сукупнасць відаў, якая выявіла свае прыкметы ў наяўнасці i ў спадчынных магчымасцях. Гетэратрофы — бесхларафільныя арганізмы, здольныя існаваць толькі за кошт гатовага арганічнага рэчыва ў розных субстратах. Гіграфаннасць — здольнасць грыбоў з волкай мякаццю змяняць афарбоўку ад страты вільгаці. Гіменафор — вырасты на ніжняй паверхні шапачкі, пакрытыя гіменіем, — пласткі, трубачкі, фальбонкі, дзідачкі i г. д.; у шапачкавых грыбоў гіменафор толькі пластковы, зрэдку трубачкавы. Гіменій — слой зерляносных (базідый з зярліцамі) i стэрыльных клетак — базідыёлаў, цыстыдаў i цыстыдыёлаў на паверхні гіменафору ў базідыяльных макраміцэтаў. Гіфы — мікраскапічна тонкія далікатныя ніткі, з якіх складаецца грыбня (міцэлій). Адрозніваюць гіфы аднаклеткавыя, без перагародак (y ніжэйшых грыбоў) i шматклеткавыя, з перагародкамі (y вышэйшых грыбоў). Глінавы (колер) — светла-жоўта-вохраны з лёгкім брудна-рудым або брудна-чырвоным адценнем. Грыбная клятчатка — асноўная частка складу клеткавай абалонкі грыбоў. Утрымлівае фунгін, таму засвойваецца з цяжкасцю; гэта значна зніжае пажыўную каштоўнасць грыбоў. Грыбны каптурок — шчыльнае спляценне з гіфаў на паверхні дробных карэньчыкаў у эктатрофнай (вонкавай) ці эктаэндагрофнай (мяшанай) мікарызе, уласцівай шапачкавым грыбам. Грыбня (міцэлій) — вегетатыўнае цела грыба, складзенае з гіфаў. У шапачкавых грыбоў грыбня шматгадовая, шматклеткавая. Яна ажыццяўляе рост, размнажэнне, рассяленне, жыўленне грыбоў. Грыбовішча (нёруш) — мясціна, дзе штогод родзіцца багата грыбоў. Гумус (перагной) — ніжні гарызонт ляснога подсцілу, у якім завяршаецца разбурэнне складаных лігна-цэлюлозных злучэнняў з раслінных рэшткаў i назапашваюцца гумінавыя кіслоты, што робяць глебу ўрадліваю
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

паўшарі
2 👁
 ◀  / 440  ▶