Грыбы і грыбная кулінарыя (2005). І. Я. Яшкін, Г. І. Сяржаніна

 ◀  / 440  ▶ 
Тэрміналагічны тлумачальны слоўнік Абіятычныя фактары — тэмпература, вільгацезабяспечанасць, асвятленне, асаблівасці глебавага покрыва ды іншыя ўмовы асяродцзя. Адпад — штогадовыя рэшткі драўніны — апалае галлё, ламачча, кара. Алантоідныя зярліцы — крыху сагнутыя ў адзін бок, падобныя да фасолі або ныркі. Алівавы (колер) — светла-руды з брудна-жоўтым, цёмна-шэрым ці бруднашэрым адценнем; колер спелых алівак, паранай травы. Аманіціны (аматаксіны альфа-, бэта-, гама-) — смяротна небяспечныя атрутныя рэчывы мухамораў групы бледнай паганкі, каптуроўкі краймовай — двайніка апенькі бярозавай (варушкі). Амілоіднасць — спецыфічная рэакцыя грыбных структураў (абалонкі зярліцаў, гіфаў) на ёд (рэактывы Люголя, Мельцэра): у некаторых відаў яны становяцца сіне-фіялетавымі. Анастамозы — папярочныя перагародкі (жылкі) паміж пласткамі, гіфамі ў грыбні, паміж растковымі трубачкамі прарослых зярліцаў. Антрапагенныя фактары — фактары, звязаныя з уплывам чалавечай дзейнасці на прыроду: карыстанне лесам i яго рэсурсамі, механічнае ўздзеянне, пашкоджанне расліннасці, забруджанне паветра, вады i глебы i да т. п. Антыкаагулянты — рэчывы, што засцерагаюць ад узнікнення тромбаў у крывацёку. Знойдзены ў апеньцы зімовай, зялёнцы. Апад — сезонныя рэшткі раслін — апалае лісце, ігліца, шышкі, адмерлыя зёлкі ды інш. Арнаментацыя — выступы ў выглядзе рэбраў, бародавак, дзідачак, кропак у абалонцы зярліцаў. Арэал — вобласць распаўсюджання віду. Арэаліраванасць — больш-менш глыбокая сеткаватая парэпанасць з гладкімі пляцовачкамі паверхні шапачкі некаторых грыбоў. Арэхавы (колер)—светла-цынамонавы з лёгкім алівавым адценнем; колер спелай лузгі лясных арэхаў. Аскавыя грыбы — клас вышэйшых грыбоў з аскам (торбачкай) у якасці асноўнага органа полавага зерлявання
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
3 👁
 ◀  / 440  ▶