Грыбы і грыбная кулінарыя (2005). І. Я. Яшкін, Г. І. Сяржаніна

 ◀  / 440  ▶ 
Паштэцікі з грыбоў Падсмажыць масла з цыбуляй i лыжкай мукі, укласці звараныя i скрышаныя грыбы, пару лыжак смятаны, вымешаць на агні, каб загусцела, астудзіць i накласці на пакроенае лістковае цеста, абсыпаць сухарамі i запячы. Часам можна дадаць у фарш звараных укрутую яек, a замест мукі насыпаць тоўчаных сухарыкаў. Рассыпістая каша на грыбным адвару Узяць кварту дробных грэцкіх круп, пакласці іх у рондаль, заліць шклянкай растопленага масла альбо тлушчу, пасаліць, усыпаць дробна скрышаных вараных баравікоў, заліць гарачым грыбным адварам так, каб над крупамі было яго на тры пальцы, шчыльна закрыць i паставіць у гарачую печ на паўтары гадзіны. Можна сырыя крупы перацерці з яйкам, тады будуць патрабаваць меньш тлушчу. Намазаць рондаль маслам, абсыпаць сухарамі, выкласці ў яго кашу i запячы. Перад падаваннем высыпаць на талерку. Пірог з грыбамі Зрабіць цеста з яйкамі, як на локшыну (з некалькі яек, солі, вады, мукі вымесіць рукамі на стальніцы такое цеста, каб яно не было ані занадта слабкім, ані занадта тугім), раскачаць i пакласці на яго звараныя i скрышаныя грыбы, падсмажаныя ў масле з цыбуляй, перцам i соллю. Скруціць уздоўж, потым у кола, пакласці ў шырокі рондаль, заліць варам i зварыць. Перад падаваннем адцадзіць, пакроіць наўскос на вялікія кавалкі i абліць маслам з сухарамі. Калдуны графа Тышкевіча Зварыць сушаныя грыбы, пакрышыць, дадаць падсмажаную ў масле дробна скрышаную цыбулю, два сырых яйкі, крыху солі i перцу. Скрышыць як мага драбней кавалак тлустага вэнджанага кумпяка, калі тлушчу ў шынцы нямнога, дадаць свежагасала i змяшаць з грыбамі. Кумпякатрэба ўзяць столькі, колькі будзе грыбоў. Зрабіць цеста, узяўшы тры шклянкі мукі, два ці тры яйкі, соль i ваду. Пакласці на цеста фарш, скласці, заціснуць краі, як ва ўсіх калдунах, зварыць у кіпені, адцадзіць i абліць перад падаваннем растопленым маслам з добра падсмажанай цыбуляй
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
1 👁
 ◀  / 440  ▶