Грыбы і грыбная кулінарыя (2005). І. Я. Яшкін, Г. І. Сяржаніна

 ◀  / 440  ▶ 
Кураняты з пячурыцамі Распусціць у рондалі лыжку масла, падсмажыць у ім лыжку мукі, уліць дзве шклянкі булёну альбо вару, усыпаць некалькі зярнятак перцу, трошкі солі, пакласці рознага карэння (якое трэба будзе выбраць, калі зварыцца) i выціснуць сок з адной цытрыны. Пачышчаных куранят разрэзаць напалам, пакласці ў гэты булён i варыць, аж пакуль не будуць мяккія. Перад канцом усыпаць у яго пачышчаныя i пакроеныя пячурыцы. Як згатуецца, узбіць тры жаўткі з лыжкаю смятанкі, уліць, мяшаючы, у страву, падагрэць, але сачыць, каб не закіпела. Перад падаваннем трэба закрыць рондаль паперай, намазанай маслам, каб кураняты захавалі светлы колер. Гусак з грыбным соусам Пачышчанага маладога гусака пакроіць на кавалкі, пакласці ў ваду з морквай, пятрушкай, некалькімі сушанымі баравікамі, пасаліць, дадаць англійскага перцу — i няхай варыцца, аж пакуль не будзе мяккі. Распусціць лыжку масла, падрумяніць у ім лыжку мукі, перамяшаць, уліць трошкі смятаны, паўкварты булёну, у якім варыўся гусак, усё гэта добра перамяшаць, закіпяціць, працадзіць, пакласці пакрышаныя грыбы i заліць гэтым гусака перад падаваннем. Такім чынам можна гатаваць i качак. Кіслая капуста ca смятанай i грыбамі Зварыць грыбы i адварам з іх заліць капусту, колькі вам яе патрэбна. Капуста бярэцца квашаная i спачатку абварваецца кіпнем. Дадаць да капусты дробна пакрышаныя звараныя баравікі, усё пасаліць i паварыць. Пакласці некалькі лыжак смятаны, падрумяніць лыжку мукі ў масле, змяшаць з капустай перад заканчэннем гатаваннія i тушыць, пакуль не будзе мяккай. Верашчака з грыбоў Замачыць у вадзе на дзве гадзіны паўкубка сушаных грыбоў. Пасля пакрышыць іх, зварыць у кварце вады, пасаліць. Падсмажыць у масле цыбулю, укінуць у грыбы i закіпяціць. Галубцы з грыбамі Адварыць у вадзе качан капусты, папярэдне выразаўшы храпку. Потым разабраць гэты качан на лісты, падрыхтаваць фарш са свежых грыбоў, падсмажаўшы іх на алеі з цыбуляй. Фарш пакласці на капусныя лісты, загарнуць іх канвертам, скласці нагубцы ў глыбокую патэльню альбо у рондаль, заліць смятанным соусам, прыкрыць вечкам i тушыць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
1 👁
 ◀  / 440  ▶