Печаныя пячурыцы Шапачкі маладых пячурыц аблупіць, пасыпаць солі на пласткі i пакласці пячы на жар (звычайна каля вогнішча). Печаныя пячурыцы елі з хлебам (ласаваліся на пашы ў час пасьбы) (в. Сіманавічы Драгічынскага р-на — Клімчук Ф. Д.). Печаныя рыжкі На дубчыку пакруціць над жарам (на вогнішчы) рыжок i як ён пусціць сок, тады пасыпаць соллю i есці з хлебам (ужывапі на пашы ў час пасьбы) (в. Мурава Пружанскага р-на — Шакайла А. I.). Баравікі з соллю «Баравікі часам ужываюць i сырымі, абсыпаўшы соллю» (Смалявіцкі i Жажэлкаўскі c/c Смалявіцкага р-на — Купрэвіч, 1931). Арыгінальныя стравы ca старадаўняй беларускай кухні Апрача прыведзеных тут рэцэптаў, собраных намі ў час экспедыцыі па Беларусі, рэкамендуем таксама арыгінальныя стравы ca старадаўняй беларускай кухні (Зайкоўскі Э. M., Тычка Г. K. Старадаўняя беларуская кухня. — Мн., Ураджай" 1995.). Грыбны суп Узяць пару вялікіх прыгожых сушаных баравікоў, добра вымыць i паставіць варыцца з рознай зелянінай i прыправамі: цыбуляй, морквай, зярнятамі перцу i інш. Гатаваць да таго часу, пакуль грыбы не стануць мяккімі. Як астынуць, вар, у якім варыліся грыбы, асвятліць двума бялкамі, зноў закіпяціць, a потым працадзіць у супавую місу, куды ўжо скрышаны зялёны кроп альбо пятрушка. У гэты суп можна пакласці клёцкі альбо макарону ці густую кашу з дробных круп. Можна таксама зрабіць гэты суп кіслым. Тады трэба даліць у грыбны адвар трохі бурачнага расолу, а перад тым як падаваць, забяліць смятанай. Да гэтага супу добра падаць фарш з рыбы, а таксама грыбы, дробна пакрышаныя, альбо піражкі з грыбамі
Дадатковыя словы
cіc
3 👁