Узяць цялячыну i свініну (можна хатняга прыгатавання каўбасы), парэзаць на кавалкі, пасмажыць на сале, заліць вадой, закіпяціць. Дадаць моркву, цыбулю, соль i варыць да гатоўнасці, уліць у грыбы. Дадаць мучную подкалатку, павольна памешваючы, каб не ўтварылася камякоў. Варыць да загусцення. Адставіць ад агню, накрыць. Праз хвілін 15 мачанка гатова. Падаваць з дранікамі (в. Вуглы Старадарожскага р-на — Аморажэвіч А. C., Барташэвіч Г. A.). Чорная мачанка Замачыць сумесь сушаных «чорных» грыбоў (асавікі, абабкі, казлы i інш.); як набрыняюць — здрабніць грыбы i злёгку падсмажыць на здробненым сале з цыбуляй, закрасіць перцам i кропам (насеннем), заліць вадою i хвілін з 10-15 паварыць. Развесці 5 ст. л. (ці дзве жмені) мукі ў адной ці дзвюх шклянках вады, уліць, размешваючы, у грыбы. Густаватае варыва гатаваць хвілін 5, дадаць лаўровага лісту, пасаліць. Падаваць лепш на патэльні. Мачаць бліны ў мачанку, паліваць ёю бульбу (в. Тычынкі Уздзенскага р-на — Тарасевіч H. M.). Белая мачанка Вымачаныя сухія баравікі варыць гадзіну ў той жа вадзе разам ca свінымі рабрынкамі, здробненай рэпчатай цыбуляй (2-3), насеннем i сцяблінкамі сушанага кропу, пасаліць, укінуць пад канец лаўровага лісту, уліць мучную подкалатку i варыць яшчэ 5-7 хвілін. Замест мучной можна ўжываць подкалатку з 2-3 яек i 1 л малака, 6-7 ст. л. лыжак мукі. Соль, перац на смак. Падаваць са смажанымі салам i цыбуляй на патэльні. Да мачанкі абавязкова падаваць бліны (в. Тычынкі Уздзенскага р-на — Тарасевіч Н. М.). Подкалатка з грыбамі Звычайна подкалатка гатуецца са свежых маслякоў, маслюкоў. Але іх могуць замяняць i іншыя грыбы: баравікі, чашчэвікі (або абабкі). Грыбы перабраць, ачысціць ад ліпкіх плевак, покрываў, смецця, перамыць, апарыць кіпенем, даць пастаяць, адцадзіць на друшляк. Потым пакласці ў чыгунок, заліць халоднай вадой i паставіць варыць. У місачцы на вадзе развесці з пшанічнай мукі вадкае цеста да гушчыні смятаны, крышачку пасаліць. Пры памешванні подкалатку ўліць ў булён з грыбамі. На патэльні засмажыць дробнапарэзанае сала з цыбуляй, а па гатоўнасці трэба заправіць ім грыбы. На смак дадаць соль, перац, лаўровы ліст. Чыгунок накрыць i паставіць у печ. Пры гатоўнасці страва загусцее. Падаваць з хлебам, аладкамі (в. Малінаўка Нясвіжскага р-на — Мурашка М. Ю., Кудрэйка 3. М
Дадатковыя словы
амбражэвіч
2 👁