ці тры кавалачкі хлеба (лепш белага), 2 яйкі, пасаліць i ўсё перамяшаць. У знятую суцэльную скуру ўкласці абмазаны слоем начынкі шкілет, надаць тушцы пачатковую форму. Ніжні бок курыцы нацерці часнаком, верхні змазаць смятанай. Ніжнім бокам пакласці на пагэльню i паставіць у горача напаленую печ або ў духоўку i выпякаць да залацістага колеру. Падаецца на стол ca складаным гарнірам (бульбай, буракамі, морквай) (в. Тычынкі Уздзенскага р-на — Кузьміцкая M. A.). Курыныя шыйкі з грыбамі Курыныя (гусіныя, качыныя, індыковыя) шыйкі злузаць цэлымі з гарлавіны i ачысціць ад тлушчу, перамыць i зашыць кожны патоўшчаны канец шыйкі. Усыпаць у міску муку, дадаць дробна пакрышаныя грыбы (лепш 2-3 баравікі ці 0,5 кг іншых грыбоў), здробненую цыбулю (2-3), пакрышанае дробна сметанковае масла (можна i маргарын), пасаліць, дадаць на смак перцу i ўсё перамяшаць без дадавання вады. Начыніць шыйкі грыбамі больш чым напалову i кожную зашыць. Апусціць іх у невялікую колькасць падсоленага вару. Калі шыйкі ўсплывуць, накалоць кожную відэльцам, каб не лопнулі. Варыць хвілін дваццаць, каб вады засталося трошкі — яна заменіць падліву. Падаваць гарачымі ў гэтай падліве (в. Тычынкі Уздзенскага р-на — Тарасевіч Н. М.). Галубцы з мясам i грыбамі Адварыць капусныя лісты, зрэзаць з іх патоўшчаную асноўную жылку i астудзіць. Дробна пасячы баравікі, абабкі, махавікі, пасмажыць з цыбуляй, дадаць надранай бульбы, 2 яйкі i соль на смак. Перамяшаць фарш з грыбамі i закруціць па частках (у выглядзе канвертаў) капуснымі лістамі. Злажыць галубцы ў чыгунок, заліць падсмажаным салам або сметанковым маслам. Размяшаць з лыжку мукі ў трох шклянках вады, надраць буйна морквы i ўсё дадаць у чыгунок. Паставіць у печ тушыць. Падаваць са смятанай (в Тычынкі Уздзенскага р-на — Рамановіч Л. А.). Дранікі з грыбамі i мясам Ялавічнае i свіное мяса здрабніць, дадаць драную бульбу, здробненыя яйкі, рэпчатую цыбулю, пасаліць i перамяшаць. Грыбы пасмажыць з цыбуляй i кропам, салам або тлушчам да поўнага выкіпання ўласнага соку i начыніць імі піражкі з прыгатаванай дранай бульбы. Смажаныя катлеты злажыць у каструлю, чыгунок i паставіць у печ. Падаваць на стол са смятанай. Робяць часам смятанную падліву з разведзенай на малацэ (1-2 шклянкі) мукой (5-6 ст. л.), пасоленай i паперчанай. Гэтай падлівай заліваюць складзеныя ў чыгунок дранікі i тушаць у печы або на слабым агні
1 👁