падліву (соус) падаюць на стол разам з бульбянымі піражкамі. Ядуць з хлебам (в. Дубейкі Нясвіжскага р-на — Грох Я. П.). Камы з грыбамі Зварыць бульбу, стаўчы, заправіць здорам (нутраным свіным салам). Свежыя ці пасушаныя грыбы перамыць, дробна парэзаць i варыць у малой колькасці вады. Калі вада амаль выпарыцца, у грыбы дадаць здробненую цыбулю, кавалачкі сала i паставіць тушыць у гарачую печ. Адвараную тоўчаную бульбу распляскаць на далоні аладкай, пакласці грыбную сумесь, загарнуць як катлету i падсмажыць на патэльні. Перад ядой паліць смятанай або поліўкай, у якой варыліся грыбы, падкалочанай мукой (в. Вуглы Старадарожскага р-на — Аморажэвіч А. С.). Калдуны з мясам i грыбамі Свежыя грыбы перамыць, дробна парэзаць нажом i пасмажыць на патэльні з салам, цыбуляй (зялёнымі пер'ямі), кропам, перцам. Пасаліць. Зрабіць з адціснутай дранай бульбы цеста, убіць у яго два яйкі, дадаць трохі крухмалу. Сыры свіны або напалову з ялавічыны фарш змяшаць са смажанымі грыбамі i яшчэ трошкі падсаліць. На бульбяную аладку пакласці з лыжку смажаных грыбоў з фаршам, сціснуць яе на далоні i зляпіць галушку (калдун). Калдуны апусціць у падсолены кіпень i варыць да ўсплыцця. Падаваць на стол гарачымі, заліўшы смятанай, або са скваркамі з цыбуляй. Калдуны можна яшчэ абсмажыць ці патушыць са смятанай i сметанковым маслам (в. Тычынкі Уздзенскага р-на — Тарасевіч H. M.). Мясныя «разынкі» (рулецікі) з грыбамі Тонкія кавалачкі нятлустай свініны старанна адбіць малатком. На пасоленую адбіўную палажыць тонкія кавалачкі сала, a таксама смажаныя з цыбуляй i перцам грыбы. Скруціць «каўбаскай» (рулецікам) i зашчыпнуць двума завостранымі спічакамі. Узяць паўшклянкі малака, разбіць у яго яйкі i раскалаціць. У гэтую вадкасць абмочваць рулецікі i ўкачваць у муцэ (цяпер — у сухарах). Смажыць у сале або алеі. У канцы смажання ўзліць 4-5 ст. л. смятаны i патушыць 10 хвілін. Пры падачы на стол палачкі з мяса выцягнуць. Ужываць з любой прыправай (гарнірам) (в. Тычынкі Уздзенскага р-на — Тарасевіч H. M.). Начыненая баравікамі курыца 3 тушкі курыцы зняць скуру. Мяса аддзяліць ад касцей i здрабніць. Баравікі парэзаць, пасмажыць з цыбуляй i перцам. Перамяшаць здробненае курынае мяса с пасмажанымі баравікамі дадаць размочаныя ў малацэ два
Дадатковыя словы
амбражэвіч, перямі
1 👁