Тушаныя чырвонагаловікі ў гліняным гаршчэчку На дно гаршчэчка пакласці ў рад некалькі кавалачкаў сала, памыць толькі шапачкі свежых маладых асавікоў, пакласці іх нізам уверх суцэльны рад. Пасаліць, дадаць здробненай цыбулі, перцу, здробненага зялёнага кропу. I так кожны рад да верху. Закончыць слоем сала з некалькіх кавалачкаў. Вады не ліць. Паставіць у печ i тушыць пад накрыўкай ва ўласным саку. На стале паліць смятанай, падаваць з адваранай бульбай (в. Смаляніца Пружанскага р-на — Яроміч А. A.). Панцак з сушанымі баравікамі Перамыць вялікія круглыя ячныя крупы, папярэдне замочаныя сушаныя баравікі здрабніць. Усё пакласці ў чыгунок, прыправіць на смак соллю i паставіць варыць. У палове гатоўнасці дадаць пакрышаную бульбу, моркву. На стале па жаданні дабаўляюць смятану (в. Навасёлкі Мядзельскага pна — Салавей Л. M.). Каша з баравікамі Змыць круглыя ячныя крупы, перамыць маладзенькія з ножкамі баравікі, прыправіць на смак соллю i паставіць варыць. Засмажыць з цыбуляй дробна нарэзаныя скваркі з любым мясам; калі разварацца крупы, уліць іх у кашу i вымесіць яе, паставіць у печ да поўнай гатоўнасці. Ускласці наталерку ці ў місу «горкай», на схіле якой «пасадзіць» баравічкі (в. Глядавічы Старадарожскага р-на — Цыхун Г. Ф.). Груца (крупнік) ca свежымі грыбамі Крупнік з круглых ячных круп i свежых розных грыбоў гатуецца адразу да стала. Мытыя крупы, пакрышаную бульбу, моркву, цыбулю i грыбы ўкласці ў чыгунок, усыпаць соль i перац, наліць вады i паставіць у печ. Можна варыць гэты крупнік на мясным булёне (в. Навасёлкі Мядзельскага р-на — Салавей Л. М.). Бульбяныя піражкі з грыбамі Адварыць бульбу, адцадзіць, патаўчы таўкачыкам. Дадаць у тоўчаную бульбу сырое яйка i крыху пшанічнай мукі. Адвараныя грыбы (свежыя або сушаныя) парэзаць i са здробненай цыбуляй падсмажыць на апеі. 3 падрыхтаванага пюрэ зрабіць аладкі, на якія пакласці падсмажаную грыбную масу i загарнуць, надаць форму піражка. Піражкі абкачаць у муцэ i падсмажыць іх да залаціста-карычневага колеру. Грыбны булён падкалаціць пшанічнай мукой, дадаць дробныя парэзаныя грыбы. Прыправіць соллю, перцам, лаўровым лістам i крыху паварыць. Гэтую
1 👁