Грыбы і грыбная кулінарыя (2005). І. Я. Яшкін, Г. І. Сяржаніна

 ◀  / 440  ▶ 
Абсмажаныя мясныя кавалачкі з костачкай палажыць на дно гаршчэчка, засыпаць дробна нарэзанымі грыбамі i скрылікамі бульбы з цыбуляй. Дадаць соль, перац на смак. Узяць смятану (4 ст. л.), пасаліць яе на смак, дадаць тлушч (1 ст. л.), размяшаць i заліць у гаршчэчак. Гаршчэчак зверху накрыць праснаком з цеста i паставіць у печ ці духоўку на 1 гадзіну. Тушаную бульбу з грыбамі падаваць на стол з гаршчэчкам. Праснак замяняе хлеб (в. Тычынкі Уздзенскага р-на — Кандратовіч Л. А.). 2. Памыць i здрабніць розныя грыбы (баравікі, асавікі, лісічкі i іншыя), адварыць у падсоленай вадзе. Ваду зліць. Змяшаць грыбы з накрышанай сырой маладой бульбай. Скласці ў гаршчок ці чыгунок, дадаць свіны тлушч ці сметанковае масла, здробненую цыбулю, перац на смак. Гатаваць у духоўцы ці печы. На стол падаваць з сыраквашай (в. Навасёлкі Мядзельскага р-на — Скурко H. E.). 3. Накрышыць бульбу скрылікамі, дадаць перамытых жоўценькіх свежых казлоў, прыправіць на смак соллю, перцам, лаўровым лістам, заправіць смажаным салам з цыбуляй i паставіць у печ (в. Бераснёўка Брагінскага р-на — Корань А. K). 4. Сушаныя баравікі намачыць на 4-5 гадзін, памыць, пакласці ў чыгунок, дадаць здробненай цыбулі, кропу (насення), каляндры, на смак солі, свіногатлушчу i паставіць для ўправання ў печ. Падаваць грыбы на стол цёплымі (в. Рухава Старадарожскага р-на — Чабатар Н. А.). 5. Пакласці бульбу скрылікамі i сушаныя, папярэдне адвараныя грыбы ў чыгунок. Прыправіць на смак соллю, дадаць цыбулі, падсмажанай з салам або алеем, перцу, лаўровага лісту. Можна заправіць толькі смятанай (в. Нямойта Сенненскага р-на — Касінцава К. Р). «Грыбкі» 3 ачышчанай бульбіны выкалупіць нажом усю сярэдзіну, выемку пасаліць, пакласці ў кожную такую бульбіну па кавалачку масла i зрэзаць з бульбіны «дно». Здробненыя маладыя грыбы, лепшыя са страўных, пасмажыць з маслам да выкіпання вадкасці, пасаліць, змяшаць са смажанай асобна цыбуляй i зялёным кропам. Начыніць гэтым фаршам бульбіну (цяпер грыбы зверху змазваюць маянэзам). Зверху пакласці зрэзаныя кавалачкі бульбы, надаючы ім форму шапачкі грыба i змазаўшы жаўтком, паставіць «грыбкі» на змазаную тлушчам ці алеем бляху ў печ ці духоўку. Верхнія шапачкі запякуцца да залаціста-карычневага колеру. Падаваць, на стол гарачымі, есці з малаком, сыраквашай (у горадзе — з кефірам). Прапорцыя адвольная, прыблізная (в. Тычынкі Уздзенскага pна — Тарасевіч H. M.). Грыбы з бульбай
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
1 👁
 ◀  / 440  ▶