ГАРАЧЫЯ ДРУГЫ СТРАНЫ Смажаныя грыбы Смажаць звычайна баравікі, асавікі, сыравежкі разам з асавікамі i некаторыя іншыя «мяккія» грыбы. Парэзаць грыбы на кавалкі, памыць, адварыць. Ваду зліць. Пакласці на патэльню, пасаліць на смак,, пакласці сала ці алею i падсмажыць. Перцу сыпаць вельмі мала, толькі дзеля смаку. Пакрышыць цыбуліну i смажыць да поўнай гатоўнасці пад накрыўкай. На стале пакласці ў талерку смятаны (в. Міцюкова Сенненскага р-на — Дуранкова В. M). Г эта найболын пашыраны спосаб смажання. Гатуюць грыбы i трохі інакш. 1. Грыбы перабраць, ачысціць, апарыць кіпенем. Адкінуць на друшляк, перамыць, нарэзаць на патэльню. Смажыць грыбы датаго часу, пакуль не выпарыцца ўся вадкасць. Пасля пакласці сметанковае масла, дробна нарэзаную цыбулю, пасаліць i смажыць да гатоўнасці. У канцы дадаць смятану, даць закіпець i падаваць на стол (в. Даўгінава Вілейскага р-на — Варановіч А. Ю.; в. Пожанькі Сенненскага раёна — Фіткевіч С. А.; в. Калінаўка Краснапольскага р-на — Хромчанка К. I.). 2. Бяруць толькі шапачкі маладзенькіх асавікоў. Іх трэба ачысціць, накрышыць, перамыць i смажыць на патэльні, дадаўшы соль, цыбулю, сала (не заўсёды). Потым накрыць i дасмажыць у печы (в. Сакалянка Талачынскага р-на — Пілецкі В. С.). 3. Парэзаць шапачкі i ножкі свежых асавікоў на кавалкі, перамыць i пакласці на патэльню. Пасаліць i падсмажыць, дадаць парэзанай цыбулі, падліць крыху алею ці свінога тлушчу. Грыбы накрыць другой патэльняй ці накрыўкай i дасмажыць да гатоўнасці (в. Торбінка Сенненскага р-на — Маркевіч Г. I.). 4. Лісічкі перамыць, адціснуць рукамі, добра здрабніць i смажыць на патэльні з салам (сметанковым маслам, алеем), дадаўшы рэпчатай ці зялёнай цыбулі i абавязкова кропу, які робіць пах лісічак больш духмяным. Цяпер здробненыя грыбы зверху змазваюць маянэзам з цёртым сырам (любым) i ставяць у духоўку на 15-20 хвілін (в. Тычынкі Уздзенскага рна — Рамановіч Л. А.; в. Рухава Старадарожскага р-на — Чабатар Н. А.). 5. Лугавыя апенькі апарыць, адцадзіць i смажыць на патэльні са здробненым салам i цыбуляй. Саліць на смак. Вельмі смачныя i далікатныя (в. Студзянец Касцюковіцкага р-на — Максіменка М. Ц.). 6. Уважліва перабраць смаржкі (умоўна страўныя грыбы) ад слімакоў i смецця, нарэзаць, змыць, адціснуць. Пакіпяціць смаржкі разы тры i ваду зліць, не каштуючы. Пакласці на патэльню, смажыць з тлушчам, прыправіць соллю на смак, пакрышыць цыбулі. Гатовыя смажаныя смаржкі падаць на талерцы са смятанай (в. Студзянец Касцюковіцкага рна — Максіменка М. Ц
3 👁