Грыбы і грыбная кулінарыя (2005). І. Я. Яшкін, Г. І. Сяржаніна

 ◀  / 440  ▶ 
паварыць. Падкалаціць юшку пшанічнай ці аржаной мукі i падкісліць яе бурачным расолам або хлебнай кісляй. Зноў крыху паварыць i адставіць у печы з гарачага на цёплае месца, каб настаялася (в. Груздава Пастаўскага р-на — Мацкевіч Ю. Ф.). Грыбны квас* Сушаныя буйныя «спелыя» грыбы добра перамыць, замачыць на некалькі гадзін, самыя вялікія разрэзаць на дзве — чатыры часткі, заліць кіпенем, дадаць шмат пакрышанай морквы i цыбулі, пасаліць, паставіць у печ. Па жаданні за 10-15 хвілін да гатоўнасці дадаць перац, лаўровы ліст, кроп. Есці вадкую страву з халоднай бульбай, адваранай у «мундзірах» (в. Вуглы Старадарожскага р-на — Аморажэвіч А. C., Барташэвіч Г. A.). Квас грыбны Намачыць сушаныя грыбы, набрынялыя парэзаць, дадаць 1-2 бульбіны, здробненую цыбулю, пасаліць, наліць вады i варыць да гатоўнасці (страва варылася на каляду). (в. Сіманавічы Драгічынскага р-на — Клімчук H. A.). Квас з грыбамі i рыбай Замачыць 5-7 грыбоў, перамыць, парэзаць. Наламаць сушанай рыбы, пакласці сала, дадаць прасяных ці іншых круп. Накрышыць пёркаў зялёнай цыбулі (разам з пукамі), пасаліць, наліць хлебнага квасу i паставіць варыць у печ. На стале заправіць смятанай. Кіслую страву-квас вараць штодня (в. Кароцічы Столінскага р-на; в. Пагост Жыткавіцкага р-на — Саскевіч M. A.). Ташчымны** квас Намачыць любыя сушаныя грыбы, набрынялыя прамыць, паставіць варыцца. Узяць ячных круп («на вока»), перамыць i ўсыпаць у вар. Дадаць парэзаную цыбулю, пасаліць. Варыць да гатоўнасці. Падсушыць пшанічную муку на патэльні перад полымем ці на агні. Перад канцом гатавання ўсыпаць падсмажанай мукі, адначасова памешваючы лыжкай (в. Краглі Дзятлаўскага р-на — Цішук Ф. М. i Цішук Г. М.). * На Палессі i ў паўднёва-заходняй частцы Беларусі квасам таксама называецца не толькі посная страва з грыбамі, але i скаромнае варыва, якое гатуецца з хлебным квасам, расолам, рыбай, мясам, сыроваткай (i часам сушанымі грыбамі). Запраўляецца смятанай i падаецца як першая страва. У гэтую страву, калі яна варыцца, крышыцца багата зялёнай цыбулі з гтукамі. ** Ташчымны — г. зн. нішчымны, поены
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

амбражэвіч
11 👁
 ◀  / 440  ▶