галоўку цыбулі, крышаную бульбу (3-4 бульбіны), наліць вады i пасаліць па смаку. Пазней дадаць квашаную капусту. Па смаку захоўваць кісліну (квас капусны). Усё гэта прэе ў печы да абеду. У місцы на стале дадецца смятана (в. Белавуша Столінскага р-на — Мельнік H. А., Юрчук В. A.). Калядны боршч з вушкамі Пакрышыць сталовыя буракі саломкай, дадаць капуснага соку або лімоннай кіслаты, каб захаваўся чырвоны колер жыжкі, i паставіць варыць. Адварыць сушаныя грыбы, адцадзіць на друшляк, перамалоць на мясарэзцы з цыбуляй, прыправіць на смак соллю i перцам. Раскачаць дражджавое цеста i парэзаць яго на прамавугольнічкі ці ромбікі. На кожны пакласці па лыжцы грыбной сумесі, загарнуць яго, зрабіўшы вушка. Запячы вушкі на патэльні ў алеі з цыбуляй. У боршч уліць грыбны адвар, укласці вушкі i заправіць цыбуляй, падсмажанай на алеі. Паставіць у печ, каб упрэла (в. Смаляніца Пружанскага р-на — Масалава А. C.) Бацвінне з сушанымі баравікамі 3 рослага «паспелага» бацвіння (гічаноў) абскубсці мяккую частку лістоў. Цурубалкі («дудкі» ад лісця) памыць i здрабніць нажом. Пасля ўсыпаць у драўляную ці эмаляваную пасудзіну, заліць халоднай вадой, накрыць накрыўкай i пакінуць у склепе ці каморы, каб укісла. Набраць кіслага бацвіння ў гаршчок ці чыгунок, даліць вады, дадаць сушаныя баравікі, пасаліць на смак i гатаваць у «добрым духу», «у жарку». Перад канцом гатавання падбіць мучной подкалаткай (разведзенай у вадзе мукой). Падаваць да стала з адваранай неабіранай (у шалупінні) бульбай замест хлеба. Дадаць смятану, перац (в. Навасёлкі Мядзельскага р-на — Салавей Л. М., Скурко Н. Е.). Юшнічок Папярэдне замочаныя сушаныя грыбы (5-8 шт.) перамыць, парэзаць, заліць у чыгунку вадой, дадаць жменю ячных круп i паставіць у печ. Паварыўшы, пакласці парэзанай свежай рыбы або наламаць сушанай, дадаць 2-3 бульбіны, укрышыць цыбуліну. Варыць пад накрыўкай да гатоўнасці. У канцы гатавання пасаліць (в. Рыбчына Вілейскага р-на — Мацкевіч Ю. Ф.). Юшка Папярэдне замочаныя сушаныя грыбы перамыць, парэзаць i паставіць варыць, дадаўшы буйную цыбуліну, здробненыя кавалачкі сала i солі на смак. Перад заканчэннем гатавання ўліць свежай свіной крыві, крыху
4 👁