Накрышыць бульбы, дадаць любыя свежыя грыбы найчасцей сыравежкі, асавікі, баравікі, ляднікі (абабкі) i паставіць у печ. Пазней пакрышыць цыбулі, усыпаць перцу на смак, пасаліць. Перад ужываннем крышаны забяліць смятанай (в. Селішча Крупскага р-на — Цітавец К. A.). Крышаны вараць i з сушанымі грыбамі (в. Стараселле Іванаўскага р-на). 2. Грыбы (баравікі) сушаныя размачыць, крыху паварыць, ваду зліць. Баравікі парэзаць, да іх пакрышыць бульбу (4-5 клубняў), галоўку цыбулі, укласці костачку, мяска, па смаку пасаліць, дадаць зялёнага кропу. Наліць халоднай вады i паставіць варыць у лёгкую печ да абеду. 3. Фасоль замачыць на ноч. Любыя свежыя грыбы перабраць, перамыць у двух ці трох водах. Пакрышыць 3-4 бульбіны, цыбуліну. Перамыць паўшклянкі круп пшанца (пшана). Для заправы ўкласці мяска, свіную костачку ці здору. Наліць вады, пасаліць па смаку i паставіць у лёгкую печ, варыць да абеду (в. Белавуша Столінскага р-на — Мельнік Н. А., Юрчук В. А.). Крышаны з грыбамі Крупеня з сушанымі грыбамі Памытыя 3-7 сушаных грыбоў (звычайна баравікоў), жменю перамытых ячных круп, дзве ці тры бульбіны кладуць у чыгунок, прыпраўляюць на смак соллю, дадаюць крышанай цыбулі, морквы, лаўровага лісту, сухога кропу, перцу. Наліваюць халоднай вады i ставяць у печ. Ядуць без смятаны (в. Нямойта Сенненскага р-на — Касінцова К. R). Можна прыправіць засмажаным салам з цыбуляй (в. Сакалянка Талачынскага р-на). Крупеня мясная з сушанымі грыбамі Замачыць у вадзе сушаныя грыбы на ноч. Раніцай перамыць два ці тры разы ў гарачай вадзе, пакуль вада не стане светла-карычневага колеру. Пакласці ў чыгунок парэзаныя грыбы, дадаць сюды ж бульбы, мяса i паставіць варыцца ў печ перад агнём. Перад тым, як ставіць у печ на дзень, дадаць соль, прыправу (лаўровы ліст, перац) (в. Шаламы Слаўгарадскага р-на — Яшкіна М. R). Крупеня са свежымі грыбамі Увечары свежыя грыбы заліць халоднай вадой, а раніцай памыць у дзвюх водах i ў кіпені, заліць вадой i варыць з паўгадзіны, а потым дадаць ячныя крупы, бульбу, заправу (смажанае сала з цыбуляй), прыправу (лаўровы ліст, перац) i соль. Паставіць у печ на дзень да абеда. Есці з хлебам, дадаўшы ў талерку лыжку смятаны (там жа — Яшкіна Н. К, Чарткова С. М
1 👁