ПЕРШЫЯ СТРАВЫ Булён з грыбамі т tO Булён вараць з баравікоў, аленек, летніх апенек, асавікоў, радзей з сыравежак ці іншых грыбоў (або з сумесі розных свежых грыбоў). 1. Парэзаць грыбы на дробныя кавалкі, п Наліць халоднай вады, дадаць солі i паставіць варыць. Як трохі паварацца, пакласці дзве ці тры бульбіны (па адной на порцыю). Дадаць таксама морквы, перцу гарошкам або молатага, лаўровага лісту i абавязкова цыбул іну. Паварыўшы, заскварыць сапам з цыбуляй. Пасля адліць трохі жыжкі, астудзіць. Адно ці два сырыя яйкі раскапаціць у ахалоджанай жыжцы i ўліць у кіпячы ці гарачы булён, зноў закіпяціць. Смятану, дробна пакрышаныя зялёны кроп ці пятрушку дадаваць у талерку на смак (в. Міцюкова Сенненскага р-на — Дуранкова В. M.). 2. Грыбы вымыць, пакрышыць i смажыць на патэльні. Асобна пасмажыць з дробнымі скваркамі буйна пацёртую моркву, зялёны кроп. Апошняе перамяшаць лыжкай з грыбамі i яшчэ смажыць 2-3 хвіліны. Апусціць грыбы ў кіпячы булён з крышанай бульбай; пасаліць, на смак дадаць перац (гарошкам), лаўровы ліст i варыць яшчэ хвілін дзесяць (в. Тычынкі Уздзенскага р-на — Рамановіч Л. A.). 3. Нарэзаць любыя грыбы (сушаныя ці свежыя), пакрышыць бульбу, цыбуліну, прыправіць соллю, перцам, лаўровым лістам, па жаданні кропам i варыць у чыгунку ў печы. Падаваць гарачым ca смятанай або пасыпаўшы кропам (в. Пожанькі Сенненскага р-на — Фітюевіч А. C). 4. Размачыць сушаныя грыбы, дробна пакрышыць іх, пакласці ў каструлю, уліць вады i паставіць у печ. Дадаць нарэзаную на шкрылі бульбу (2-3 шт.), падзёртую на буйную драчку моркву, па жаданні цыбулю. Прыправіць лаўровым лістам, перцам, кропам. Дробна нарэзаць сала, саскварыць з цыбуляй, уліць у суп. Есці на абед. Можна дадаць лыжку ці дзве смятаны (в. Ніжняя Тошчыца Быхаўскага р-на — Каўбасава Н. Ц.). Булёны завуцца «крышкамі» (в. Рухава Старадарожскага р-на — Русаковіч В. Р.), «журка» (в. Ністанішкі Смаргонскага р-на — Шаталава Л. Ф.), «грыбкоўка» (в. Амелькаўшчына Хвойніцкага р-на), «жыдкая бульба» (в. Калінаўка Краснапольскага р-на — Ціванова Г. К.). У наш час булён вараць таксама з пячурыцамі, лейкавіцамі, лугавымі апенькамі (в. Студзянец Касцюковіцкага р-на — Максіменка M. Ц.), радоўкамі ці прусянкамі, свіннямі (г. Сянно — Фіткевіч А. M.), дадаюць часам фасолю i мяса (в. Бабчын Хвойніцкага р-на — Соўка E. Л
2 👁