Грыбы і грыбная кулінарыя (2005). І. Я. Яшкін, Г. І. Сяржаніна

 ◀  / 440  ▶ 
Са сцегнавой ці лапатачнай часткі тушы барана (можна свінні) поўнасцю выняць костку, зрабіўшы толькі адзін надрэз, нацерці яго соллю, часнаком, перцам. Грыбы сушаныя i павараныя дробна пасячы, дадаць жменьку кропу (лепш сухога), 1-2 цыбуліны, 2 сырыя яйкі, некалькі палосак морквы i цэлыя вараныя яйкі. Пасаліць на смак, усё добра перамяшаць i гэтым фаршам запоўніць пустату ў бараніне, дзе была костка. Надрэз шчыльна зашыць, палажыць у чыгун, заліць мяса падсоленай вадой i паставіць у напаленую печ на 2-3 гадзіны. Выняць з печы, асцярожна выцягнуць бараніну i прыціснуць каменем да поўнага астывання. Падаваць як халодную закуску перад абедам, нарэзаўшы тонкімі прыгожымі скрылікамі. Можна мяса не варыць, а запячы гэтак жа, толькі замест вады дадаць больш барановага лою i тады падаваць мяса гарачым са складаным гарнірам (бульба, буракі, морква i г. д.). (Там жа — Кузьміцкая М. A. i Коржаль М. А.) Баранова шынка з грыбамі Начыненыя грыбамі яйкі 1. Яйкі адварыць, аблупіць, разрэзаць кожнае на палавінкі, выняць жаўток, перамяшаць яго з адваранай здробненай грыбной масай, дадаць сметанковага масла, перцу i солі на смак. Гатовым грыбным фаршам (са свежых i адвараных сушаных грыбоў) начыніць бялковыя ячэйкі. Начыненыя яйкі кладуць на талерку i паліваюць маянэзам (в. Шчарчова Пружанскага р-на — Якімчук А. А.). Калі для фаршу выкарыстоўваюць сушаныя хрушалі (смаржкі) — іх трэба папярэдне размачыць, потым доўга варыць (у трох водах, кожны раз зліваючы) (в. Тычынкі Уздзенскага раёна — Кандратовіч Л. А.) 2. Адварыць i падгатаваць яйкі: аблупіць іх, разрэзаць уздоўж, выняць жаўток. Сушаныя грыбы адварыць, перакруціць іх на мясарэзцы падсмажыць на алеі з крышанай цыбуляй, змяшаць з расцёртымі жаўткамі, дабавіць крыху маянэзу i гэтым фаршам начыніць ячэйкі яек (в. Дубейкі Нясвіжскага р-на — Грох Я. П., Паладзенка В. I.). Смажаныя апенькі з яйкамі Перамытыя абабраныя шапачкі апенек пакласці ў каструлю, дадаць солі, перцу на смак, заліць вадою i зварыць да мяккасці, адцадзіць, пакрышыць І смажыць на патэльні разам з цыбуляй. У засмажаныя грыбы дадаць здробненыя памідоры, зноў падсмажыць, памешваючы. Заліць смажанку ўзбітым яйкам, пасыпаць зяленівам кропу ці пятрушкі. Накрыць накрыўкай i тушыць да гатоўнасці (в. Шаламы Слаўгарадскага р-на Магілёўскай вобл. — Яшкіна В. К
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
1 👁
 ◀  / 440  ▶