агні. Смажаную моркву астудзіць i змяшаць з грыбамі. Укласці да іх адзін шкляны слоік кансерваванага зяленага гарошку. Прыправіць маянэзам i пасаліць па смаку. Усё перамяшаць. (Яшкіна-Бялькевіч T. M., Маладзечанскі р-н Мінскай вобл.) Грыбная мяшанка Сушаныя звараныя грыбы парэзаць, адвараную ў мундзірах бульбу абабраць, парэзаць буйнаватымі кавалачкамі, дадаць здробненую цыбулю i паліць алеем або поліўкай, у якой варыліся грыбы. Падаваць з хлебам, бульбай, блінамі (в. Вуглы Старадарожскага р-на — Аморажэвіч А. C., Барташэвіч Г. A.). Грыбы з цыбуляй i алеем 1. Зварыць апенькі ў салёнай вадзе i захоўваць іх у халодным месцы ў слоіках, дзежачках, бочачках. Перад ужываннем узяць колькі трэба грыбоў, зліць расол, у якім яны варыліся i стаялі, змыць грыбы. Дадаць накрышанай цыбулі i алею, перамяшаць. Падаваць з адваранай бульбай. Ужываюцца i як закуска перад абедам. 2. Сушаныя баравікі, падліпавікі або жоўта-бурыя махавікі, асавікі, ляднікі (абабкі) памыць, зварыць i пакінуць у пасудзіне з ахалоджанай гатаванай вадой. Пасля зліць ваду, вялікія грыбы здрабніць, нарэзаць цыбулі i паліць алеем. Перамяшаць, прыправіць па смаку соллю. Падаецца як закуска. (В. Селішча Крупскага р-на — Цітавец К. A., в. Серкаўка Слаўгарадскага р-на — Паўлоўская T. M.) Мясны кумпяк з грыбамі Вымачыць у вадзе тонкі слой ялавічнай брушыны, пасаліць, паперчыць, нацерці з двух бакоў здробненым часнаком. Па ўсёй плошчы брушыны раскласці тоненькія кавалачкі сала, слой дранай на тарцы морквы, слой смажаных з цыбуляй грыбоў (сухія трэба адварыць, здрабніць, дадаць у грыбы сырое яйка). Брушыну скруціць у рулет, моцна звязаць яе шпагатам ці тоўстымі ніткамі. Каб грыбное змесціва не выпадала, рулет абматаць марляй i апусціць яго ў падсолены вар у шырокім посудзе. Варыць пад накрыўкай на слабым агні 1,5-2 гадзіны. Затым дастаць рулет з вады, даць вадзе сцячы i ў марлі пакласці пад гнёт. Студзіць лепш на холадзе. Перад падаваннем на стол зняць марлю i развязаць шпагат. Парэзаць кумпяк тонкімі скрылікамі i падаваць як халодную закуску. Ялавічную брушыну можна замяніць свіной брушынай з мясной праслойкай або тонкім слоем свініны ці ялавічыны са сцягна (в. Тычынкі Уздзенскага р-на — Кузьміцкі М. Г., Тарасевіч Н. М
Дадатковыя словы
амбражэвіч
3 👁