Часам да рыжкоў дадаюць кмен i часнок (в. Навасёлкі Мядзельскага р-на — Скурко Н. Е.); 2-3 лаўровых лісткі (Крупскі р-н). Зялёнкі засольваюць сырымі, як рыжкі, або адварваюць, складаюць у дубовую бочку, заліваюць перакіслай сыроваткай i не «націскаюць» (Рэчыцкае Палессе — Pietkiewicz, 1928). Часам пры засольванні паверх грыбоў у глінянік (гліняны гаршчок) кладуць аржаную салому, каб давала кіслю (г. п. Друя Браслаўскага р-на, в. Педруя Латвія). Квашаныя грыбы Перамыць асавікі, абабкі, адварыць i паставіць закіснуць (да тыдня). Пасля перанесці ў склеп. Дадаць кмен, кроп (насенне), часнок, прыправіць соллю на смак. Як грыбы закіснуць, ядуць з адваранай бульбай. Можна прыправіць рэпчатай цыбуляй i паліць алеем (в. Дужаўшчына Чавускага р-на — Макаранка Я. А.). Такім жа чынам квасяць i ласі, ачысціўшы грыбы ад шыпікаў i лускавінак (в. Струга Столінскага р-на). Марынаваныя грыбы Перамыць у гатаванай або ў праточнай вадзе любыя марынаваныя грыбы, пакласці ў салатнік, нарэзаць кольцамі цыбулю, дадаць солі на смак, паліць свежай смятанай або алеем (в. Рухава Старадарожскага р-на — Русаковіч В. Р.). Салата з сушаных баравікоў Размочаныя баравікі адварыць, парэзаць кубікамі або саломкай. Змяшаць іх са зваранымі яйкамі, са здробненай рэпчатай цыбуляй, пасаліць i заправіць алеем (в. Рухава Старадарожскага р-на — Чабатар Н. А.). Салата грыбная з фасоляй Зварыць шклянку фасолі, 15-20 сушаных грыбоў (любых). Дробна іх пакрышыць. Дадаць 3ў4 салёных агуркі, дробна пакрышаныя. На буйную тарку нацерці 3-4 вараныя морквіны, пакрышыць 5 звараных яек. Дробна парэзаць 200-300 г любой варанай каўбасы, усё змяшаць з грыбамі, заправіць маянэзам. Падаваць у абед або на закуску (в. Славінск Петрыкаўскага р-на Гомельскай вобл. — В. М. Буднік). Грыбны салат з зялёнам гарошкам Сухія размочаныя баравікі (100 г) адварыць, адцадзіць i астудзіць. Парэзаць саломкай. Сырую моркву парэзаць (пашынкаваць на драчцы) саломкай. Яе пасмажыць на алеі разам з цыбуляй. Гатаваць на малым
1 👁