Часам да рыжкоў дадаюць кмен і часнок (в. Навасёлкі Мядзельскага р-на — Скурко Н. Е.); 2–3 лаўровых лісткі (Крупскі р-н). Зялёнкі засольваюць сырымі, як рыжкі, або адварваюць, складаюць у дубовую бочку, заліваюць перакіслай сыроваткай і не «націскаюць» (Рэчыцкае Палессе — Pietkiewicz, 1928).
Часам пры засольванні паверх грыбоў у глінянік (гліняны гаршчок) кладуць аржаную салому, каб давала кіслю (г. п. Друя Браслаўскага р-на, в. Педруя Латвія).
Квашаныя грыбы
Перамыць асавікі, абабкі, адварыць і паставіць закіснуць (да тыдня). Пасля перанесці ў склеп. Дадаць кмен, кроп (насенне), часнок, прыправіць соллю на смак. Як грыбы закіснуць, ядуць з адваранай бульбай. Можна прыправіць рэпчатай цыбуляй і паліць алеем (в. Дужаўшчына Чавускага р-на — Макаранка Я. А.).
Такім жа чынам квасяць і ласі, ачысціўшы грыбы ад шыпікаў і лускавінак (в. Струга Столінскага р-на).
Марынаваныя грыбы
Перамыць у гатаванай або ў праточнай вадзе любыя марынаваныя грыбы, пакласці ў салатнік, нарэзаць кольцамі цыбулю, дадаць солі на смак, паліць свежай смятанай або алеем (в. Рухава Старадарожскага р-на — Русаковіч В. Р.).
Салата з сушаных баравікоў
Размочаныя баравікі адварыць, парэзаць кубікамі або саломкай. Змяшаць іх са зваранымі яйкамі, са здробненай рэпчатай цыбуляй, пасаліць і заправіць алеем (в. Рухава Старадарожскага р-на — Чабатар Н. А.).
Салата грыбная з фасоляй
Зварыць шклянку фасолі, 15–20 сушаных грыбоў (любых). Дробна іх пакрышыць. Дадаць 3–4 салёных агуркі, дробна пакрышаныя. На буйную тарку нацерці 3–4 вараныя морквіны, пакрышыць 5 звараных яек. Дробна парэзаць 200–300 г любой варанай каўбасы, усё змяшаць з грыбамі, заправіць маянэзам. Падаваць у абед або на закуску (в. Славінск Петрыкаўскага р-на Гомельскай вобл. — В. М. Буднік).
Грыбны салат з зялёнам гарошкам
Сухія размочаныя баравікі (100 г) адварыць, адцадзіць і астудзіць. Парэзаць саломкай. Сырую моркву парэзаць (пашынкаваць на драчцы) саломкай. Яе пасмажыць на алеі разам з цыбуляй. Гатаваць на малым
74 👁