Грыбы і грыбная кулінарыя (2005). І. Я. Яшкін, Г. І. Сяржаніна

 ◀  / 440  ▶ 
перамяшаць i пакласці на адвараную спаржу. Заліць страву светлай поліўкай: гарачы курыны булён заправіць мукой i маслам, астудзіць i дадаць расцёртыя жаўткі. На 100 г пячурыц 1 ст. л. смятанкі, 2 жаўткі, 0,5 шклянкі булёну, па 1 ст. л. мукі i масла, крыху цёртага мускатнага арэха, 1-2 зубкі часнаку; соль i перац на смак. Грыбы ў традыцыйнай беларускай кухні* Этнаграфічны нарыс Грыбная беларуская кухня адметная сваёй арыгінальнасцю i мае вялікі асартымент мясцовых страў. 3 асаблівасцяў традыцыі ў нарыхтаванні i гатаванні трэба адзначыць перавагу ўжывання грыбоў у сушаным або вараным выглядзе, абавязковае дадаванне цыбулі, бульбы i круп. Адна з асаблівасцяў беларускіх традыцыйных грыбных страў— гатаванне іх пераважна ў печы. Беларуская традыцыйная кухня вельмі блізкая да літоўскай, асабліва ў паграніччы — часам толькі назвай i адрозніваюцца стравы. Так, напрыклад, камячкі з дранай бульбы, начыненыя грыбным фаршам, называюцца ў Беларусі колдуны, a ў Літве яны вядомыя як цэпеліны. Менш агульнага мы маем з рускай кухняй, для якой болын характэрнае саленне грыбоў. Пра гэта шырока сведчаць пісьмовыя помнікі — успаміны падарожнікаў, апісанне царскай кухні i «Дамастрой» (XVI ст.). Азнаёміўшыся з грыбнымі стравамі рускай кулінарыі (Горшков, Маслов, 1954), падобнымі да беларускіх рэцэптаў, можна назваць «блінчыкі з грыбамі i рысам» i прыгатаванне грыбных соусаў. Даследчыкі XIX ст. адзначаюць, што на Беларусі грыбы «прасольваюць рэдка» (Крестоновскии, 1876). Аб гэтым жа сведчаць справы фонду 34 «Рускае геаграфічнае таварыства», якія мы цытуем вышэй (c. 26). Падабенства з эстонскай кухняй, бадай што, толькі ў гатаванні тушаных грыбоў (Кальвик, 1987). Рэцэпты ўжывання грыбоў у ежу сабраны намі ў час дыялекталагічных экспедыцый, a таксама ca слоў калег, знаёмых. Усе згадвалі, як калісьці гатавала грыбы іх маці, бабуля ў розныя сезоны, у пост, на Каляду, на * Аўтары шчыра ўдзячны за паведамленне рэцэптаў грыбных страў Барташэвіч Г. А., Грынёвай В. П., Корань Н. 3., Кудрэйка 3. М., Лемцюговай В. П, Лявончык Н. М., Мятліцкай Н. Б., Салавей Л. М, Сідарэвіч I. П., Тарасевіч Н. М., Цівановай Г. К., Чабатар Н. А. (i інш. далей у тэксце
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

кальвйк, крестоновскйй
2 👁
 ◀  / 440  ▶