Грыбы і грыбная кулінарыя (2005). І. Я. Яшкін, Г. І. Сяржаніна

 ◀  / 440  ▶ 
Для фаршу: 300 г свежых або 50 г сушаных грыбоў, 1-2 цыбуліны, 34 ст. л. алею або сметанковага масла; соль i перац на смак. Для цеста: 0,5 шклянкі цёплага малака, 15-20 г дражджэй, 1-2 яйкі, 0,5 ч. л. солі, 100-120 г распушчанага маргарыну, 2-3 шклянкі мукі. Спагеці карбанарскія (Італія) Дробна парэзаць вяндліну i шпік, засмажыць іх, дадаць парэзаныя на тонкія скрыл ькі памідоры i пячурыцы i тушыць да мяккасці. Яйкі змяшаць ca смятанкай, дадаць солі i перцу, уліць у грыбную сумесь. Спагеці адварыць, адцадзіць, заправіць маслам, цёртым сырам, перамяшаць i заліць грыбным соусам з вяндлінай i памідорамі. На 300 г пячурыц па 100 г сметанковага масла, вяндліны i шпіка, 3-4 памідоры, 1-2 яйкі, 2-3 ст. л. смятанкі, 400 г спагеці, 0,5 шклянкі цёртага вострага сыру; соль i перац на смак. Локшына з грыбамі (Болгария) Макароны або локшыну зварыць у падсоленай вадзе, адцадзіць i заправіць маслам, дадаць цёрты сыр, перамяшаць. Адвараныя i здробненыя грыбы патушыць у масле да гатоўнасці, развесці грыбным соусам i выкласці на локшыну. На 5-6 сушаных баравікоў ці добрыкаў 300 г локшыны, 2-3 ст. л. сметанковага масла, 1-2 ст. л. мукі, 1,5-2 шклянкі працэджанага грыбнога адвару, 3/4 шклянкі цёртага сыру; соль i перац на смак. Локшына з грыбамі пікантная ( K i m a ŭ) Локшыну варыць не болей за 5 хвілін, адкінуць на сіта, змыць гарачай вадой. Разагрэць на патэльні алей да з'яўлення пары, смажыць у ім локшыну каля 3 хвілін, увесь час устрэсваючы патэльню. Гэтулькі ж масла разагрэць у іншай патэльні, пакласці туды нарэзаную на вузкія палоскі посную свініну, адвараныя нарэзаныя грыбы, здроблены шпінат, салёны агурок тонкімі скрылькамі, усё хутка засмажыць i заліць соусам з кукурузнага крухмала, разведзенага вадою з віном, пакрышаным супавым зяленівам, соллю i цукрам. Тушыць у соусе, пакуль мяса не стане мяккае, выкласці яго на локшыну. Падаваць на гарачай талерцы. На 500 г грыбоў 300 г локшыны, 300 г свініны, 6-8 ст. л. алею, 15-20 лістоў шпіната, 1 агурок, 1 ч. л. крухмалу, па 3 ч. л. віна i вады, 1 ст. л. зяленіва, 0,5 ч. л. солі i цукар на канцы нажа. Пячурыцы са спаржай (Франция) Пячурыцы дробна парззаць, патушыць у сметанковым масле, дадаць смятанку, мускатны арэх, часнок, лімонны сок, соль i перац, добра
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зяўлення
35 👁
 ◀  / 440  ▶