На 500 г грыбоў 3/4 шклянкі рысу, 4 яйкі, 1,5 шклянкі малака, 1 ст. л. сметанковага масла; соль, перац, зяленіва — на смак. Запяканка грыбная гуцульская (Украіна) Сатэйнік добра змазаць маслам, пакласці слаямі тонкія лустачкі хлеба без скарынак i дробна парэзаныя грыбы, пасыпаныя соллю i перцам. Слаі класці да верху посуду; на апошні раскласці кавалачкі масла, закрыць накрыўкай i запячы. Падаючы да стала, паліць растопленым маслам або смятанай. На 500 г грыбоў 250 г белага хлеба, 50 г сметанковага масла; соль i змолаты чорны перац на смак. Грыбы з рысам (Перу) Цялячую або свіную выразку нарэзаць дробнымі кубікамі, засмажыць у тлушчы, дадаць здробленыя часнок i цыбулю, нашаткаваную тонкімі палоскамі свежую капусту i нарэзаны кружкамі, ачышчаны ад насення чырвоны салодкі перац, здробленыя баравікі або пячурыцы. Усё гэта злёгку абсмажыць, памешваючы, потым уліць мяснога булёну i 30-40 хвілін тушыць. Зварыць да паўгатоўнасці рыс, прамыць i абсушыць яго, дадаць да мяса з грыбамі i давесці страву да гатоўнасці. На 300—400 г свежых грыбоў столькі ж мяса, 1-2 цыбулі, 1-2 зубкі часнаку, 500 г капусты, 2 струкі перцу, 1 л мяснога булёну i 1 шклянка адваранага рысу; соль i перац на смак. Каша грэцкая з грыбамі (Расія) Грыбы замачыць на некалькі гадзін, як набрыняюць — варыць у гэтай жа вадзе каля 30 хвілін, дробна пакрышыць i пакласці ў працэджаны адвар. Грэцкія крупы падсмажыць на сухой патэльні, усыпаць у адвар з грыбамі i варыць да загусцення, а потым паставіць у духоўку на 1-1,5 гадзіны каб страва упрэла. Заправіць гатовую кашу цыбуляй, падсмажанай на сметанковым масле або на алеі. На 50 г сушаных баравікоў 2 шклянкі ядрыцы, 2 цыбуліны, 2-3 ст. л. масла або алею, 1 ч. л. солі. Пірог з грыбамі (Расія) Замясіць дражджавое цеста, даць яму падыйсці 2 разы, раскачаць слоем не таўсцей за 1 см. На сярэдзіну пакпасці начынку ca свежых або адвараных сушаных грыбоў, падсмажаных з цыбуляй i прыпраўленых соллю i перцам; краі цеста загнуць уверх i зляпіць. Змазаць пірог яйкам, даць падыйсці ў цёплым месцы, выпякаць у папярэдне нагрэтай духоўцы
2 👁