Грыбы і грыбная кулінарыя (2005). І. Я. Яшкін, Г. І. Сяржаніна

 ◀  / 440  ▶ 
узбітымі яйкамі, дадаўшы солі, перцу, лімоннага соку, пасыпаць зяленівам пятрушкі i запякаць у сярэдненагретай духоўцы 30-40 хвілін. Падаваць да стала ў гарачым выглядзе. На 300 г пячурыц 100 г шпіка, 2 ст. л. зяленіва пятрушкі, 2-3 яйкі, 0,2 шклянкі вады, соль, перац i лімонны сок на смак. Для цеста: 1,5-2 шклянкі мукі, 2 ст. л. алею, 0,5 шклянкі цёплага малака, 15 г дражджэй i дробка солі. Паштэт грыбны валагодскі ( Р а с і я) Грыбы адварыць, дробна пакрышыць, змяшаць з дробна парэзанай цыбуляй, адвараным прамытым рысам, засмажыць у масле, дадаць солі i перцу. Тонкім пластом крутога цеста вылажыць намасленую форму, напоўніць яе рысава-грыбным фаршам, закрыць такім самым тонкім слоем цеста, змазаць густа заваранай гарбатай, запячы ў духоўцы. Падаваць ca смятанай. На 500 г грыбоў, 1 цыбуліна, 1 ст. л. сметанковага масла, 1 шклянка адваранага рысу, соль i перац на смак. Для цеста: 3/4 шклянкі мукі, 1 яйка, па 2-3 ст. л. смятаны i растопленага масла, 0,5 ч. л. соды. Кулеш чувашскі з грыбамі ( Р а с і я) Сушаныя грыбы замачыць, адварыць, прапусціць праз мясарэзку з буйнай рашоткай, заліць працэджаным грыбным булёнам, пасаліць, усыпаць прамытыя прасяныя крупы, варыць на малым агні пакуль не загусцее. Потым паставіць на вадзяную баню, как упрэла. Гатовы кулеш паліць алеем з засмажанай у ім цыбуляй. На 5-8 баравікоў ці добрыкаў 1,5 шклянкі прасяных круп, 2-3 цыбуліны, 3ў4 ст. л. алею, соль на смак. Запяканка грыбная з грэцкімі крупамі ( Р а с і я) Зварыць рассыпістую грэцкую кашу. Падсмажыць на масле здробненыя грыбы з цыбуляй, змяшаць з кашай, дадаць смятаны i растопленага масла, размяшаць, выкласці ў падмаслены сатэйнік i запячы у духоўцы да румянасці. На 500 г грыбоў 1 шклянка грэцкіх круп, 0,5 шклянкі смятаны, 2 ст. л. сметанковага масла, соль на смак. Грыбы запечаныя з рысам ( Б а л г а р ы я) Адварыць паасобна дробна пакрышаныя грыбы i рыс. Змазаць салам бляху, пакласці на яе рыс, а зверху — грыбы. Узбіць яйкі з малаком, дадаць дробна парэзанае зяленіва, пасаліць. Заліць грыбы яечнай запраўкай, спырснуць растопленым маслам i запячы ў сярэдне нагрэтай духоўцы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
2 👁
 ◀  / 440  ▶