Грыбы і грыбная кулінарыя (2005). І. Я. Яшкін, Г. І. Сяржаніна

 ◀  / 440  ▶ 
Папярэдне замочаныя, сушаныя грыбы адварыць да мяккасці, дробна пасекчы i абсмажыць у алеі разам з цыбуляй, перамяшаць з грэцкай кашай або прамытым адвараным рысам, дадаць солі i перцу. У алей уліць круты кіпень, усыпаць муку i хутка замясіць цеста. Раскачаць яго тонкім пластом, нарэзаць на невялікія квадрацікі i начыніць кожны грыбамі. Зляпіць пельмені, пакласці на змазаны маслам ліст i паставіць на 15 хвілін у гарачую духоўку. Потым перакласці іх у гаршчок, заліць гарачым грыбным булёнам; паклаўшы ў яго спецыі, зноў паставіць у духоўку на 15-20 хвілін. Падаваць ca смятанай. На 10 штук сушаных баравікоў 1 цыбуліна, 1 шклянка рассыпістай грэцкай кашы або рысу, 1-2 ст. л. алею, 3 лаўровыя лісткі, 5 перчын, 3 зубкі часнаку; соль i молаты чорны перац на смак; на заліўку 0,5 л грыбнога адвару. Для цеста: 4 ст. л. алею, 0,8 шклянкі кіпеню, 2 шклянкі мукі. Варэнікі з грыбамі (Украіна) Замачыць паасобна фасолю i сушаныя грыбы, адварыць, прапусціць праз мясарэзку, дадаць дробна скрышаную, засмажаную ў шпіку цыбулю, соль i перац, перамяшаць. Крутое прэснае цеста раскачаць слоем у 1 мм таўшчынёй, парэзаць на квадраты 5x5 см. Кожны начыніць грыбамі i зашчыпнуць па краі. Варыць у шырокай каструлі ў падсоленай вадзе 7-8 хвілін. Падаючы да стала, паліць варэнікі на блюдзе растопленым сметанковым маслам. На 100 г баравікоў ці добрыкаў 1 шклянка фасолі, па 3-4 ст. л. шпіку i масла, 2 цыбуліны, соль i перац на смак. Цеста з 2,5-3 шклянак мукі, 0,5 шклянкі вады, 2 яек i 0,5 ч. л. солі. Плоў грыбны (Расія) Прамыты рыс прагрэць у сметанковым масле. Грыбы адварыць, нарэзаць саломкай. Нашаткаваць цыбулю i чырвоны салодкі перац, змяшаць з грыбамі, злёгку абсмажыць i пакласці ў рыс. Дадаць таматпюрэ i грыбны адвар, перамяшаць i варыць да загусцення на слабым агні, потым на 20-25 хвілін паставіць у духоўку. На 5-8 буйных сушаных баравікоў па 1 шклянцы рыса i грыбнога адвару, 2-3 ст. л. сметанковага масла, 1 цыбуліна, 1 перац, 2 ч. л. таматапюрэ; соль І молаты чорны перац на смак. Піцца грыбная (Італія) Замясіць цеста, даць 2 разы падняцца, выкласці ў падмасленую форму. На цеста пакласці тонкія скрылькі падтушаных пячурыц i шпіка, заліць Пельмені з грыбамі (Расія
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
1 👁
 ◀  / 440  ▶