соллю i перцам. Перамяшаць, дадаць манныя крупы, зноў перамяшаць. Пакласці грыбную масу ў форму, паліць растопленым маслам i запячы ў духоўцы да светла-жоўтага колеру. На 300 г грыбоў 100 г масла або маргарыну, 3 скібкі хлеба, 3 яйкі, 2 зубкі часнаку, 1 ст.л. манных круп, малако для замочвання хлеба; соль i перац на смак. Канверцікі слоеныя з грыбным начыннем (Чэхія, Славакія) Дробна пасечаныя грыбы патушыць з малаком у масле, дадаць дробна нарэзаную цыбулю i каўбасу, перамяшаць, яшчэ крыху патушыць, пасыпаць соллю, перцам, молатай каляндрай, дадаць лімоннага соку. Замясіць прэснае слоенае цеста, астудзіць яго; халоднае раскачаць слоем да таўшчыні 4-5 мм, разрэзаць на квадраты па 5-7 см2, запоўніць кожны грыбным фаршам, злажыць канвертам, змазаўшы краі яйкам, i выпякаць на змазаным лісце ў духоўцы. На 300 г свежых грыбоў 2 цыбуліны, 2 ст. л. сметанковага масла,. 1 ст. л. мукі, 0,5 шклянкі малака, 50 г вэнджанай каўбасы, 1 ч. л. лімоннага соку; соль i спецыі на смак. Для цеста: 2 шклянкі мукі, 200 г тлушчу, 2 яйкі, 0,2 шклянкі вады, 0,5 ч. л. солі. Пірог блінковы з грыбамі (Болгария) Адварыць здробненыя грыбы, адцадзіць i засмажыць у алеі з дробна парэзанай цыбуляй, дадаць прамыты рыс i зноў засмажыць. Потым уліць вады, пасаліць i тушыць да выпарэння на малым агні, пасыпаць зяленівам пятрушкі, змолатым чырвоным салодкім перцам (можна i чорным), перамяшаць. Спячы 6-8 невялікіх тонкіх блінцоў, начыніць іх грыбным фаршам, закруціць кожны канвертам, пакласці цесна на падмазаную бляху, паліць растопленым маслам i запячы да румянай скарыначкі. Для фарша: 300 г грыбоў, 0,5 шклянкі рысу, 1 цыбуліна, 4-5 ст. л. алею, 1,5 шклянкі вады, соль i перац на смак. Для цеста: 3 яйкі, 1,5 шклянкі малака, крыху солі, 1-2 ст. л. алею, мука на жыдкі замес; 1-2 ст. л. масла на паліўку пірага. Грыбы ў хустачках (Расія) Сушаныя грыбы адварыць у падсоленай вадзе, выняць з адвару, абсушыць. 3 падсоленага квасу або піва, алею i мукі замясіць вадкае цеста, грыбы абмакнуць у цеста i абсмажыць у алеі. На 20 штук грыбоў (шапачак) 0,5 л вады, 2-3 лаўровых лістка, 10-15 гарошын чорнага перцу. Для цеста: 0,5 шклянкі кваса або піва, па 2-3 ст. л. мукі i алею; соль на смак
1 👁