Грыбы і грыбная кулінарыя (2005). І. Я. Яшкін, Г. І. Сяржаніна

 ◀  / 440  ▶ 
Рагу грыбное з рыбай (Германія) Дробна парэзаныя грыбы патушыць ва ўласным саку да гатоўнасці. Філе рыбы падзяліць на порцыі, пасаліць i паперчыць, апырскаць лімонным сокам. Заліць рыбу соусам ca здробленай цыбулі, прыпушчанай на шпіке з мукой, рыбнага або мяснога булёну; давесці яе да гоўнасці, дадаць нарэзаны дробнымі кубікамі агурок, пратушыць. Прыгатаваную рыбу выкласці на блюда, гарніраваць грыбамі, паліць соусам ад тушэння. На 500 г грыбоў столькі ж рыбнага філе, 1 цыбуліна, 2-3 ст. л. мукі, 2 шклянкі булёну, 1 салёны агурок; лімонны сок, соль i перац на смак. Рыбнае асарці з грыбамі (Эстонія) Філе траскі, палтуса ці іншай рыбы парэзаць на кавалкі, тушкі дробнай рыбы (кількі або салакі) пачысціць цалкам. Нізкую чугунную патэльню запоўніць слаямі: рыба, парэзаная колцамі цыбуля, буйна нарэзаныя салёныя грыбы, кавалачкі масла. Кожны слой (акрамя грыбнога) пасаліць, пасыпаць зяленівам пятрушкі; потым уліць смятану i пад накрыўкай тушыць да гатоўнасці, дадаўшы крыху вады. Можна узяць замест салёных свежыя грыбы — тады вады дадаваць не трэба. На 1 шклянку парэзаных салёных грыбоў (або 2 шклянкі свежых) 500— 600 г рыбнага філе, 1 кг дробнай свежай рыбы, 100 г сметанковага масла або маргарыну, 0,5 шклянкі смятаны, 1-2 ст. л. зяленіва пятрушкі i соль на смак. Грэнкі з грыбным соусам (Балгарыя) Чэрствы белы хлеб нарэзаць скібкамі таўш чы нёй 1 см, хутка памачыць у малако, потым ва ўзбітае яйка i засмажыць у добра разагрэтым сметанковым масле. Нарэзаныя скрылікамі грыбы тушыць да мяккасці ў сметанковым масле, дадаўшы крыху падсоленай вады. Узбіць жаўткі з малаком i ўліць у грыбы, пасыпаць соллю i перцам, варыць на слабым агні да загусцення, бесперапынна памешваючы страву. Зняць грыбы з агню i выліць на грэнкі. Пры жаданні можна пасыпаць цёртым сырам. На 250-300 г свежых грыбоў 10-12 скібак хлеба, 3-4 яйкі, 0,5-0,8 шклянкі малака, 100-120 г сметанковага масла; на смак перац i соль. Запяканка грыбная (Германія) Грыбы дробна пакрышыць, патушыць 10-15 хвілін у масле або маргарыне. Нарэзаць лустачкамі чэрствы белы хлеб, замачыць у малацэ; як набрыняе — працерці праз сіта. Узбіць яйка з маслам або маргарынам, дадаць працёрты хлеб, тушаныя грыбы, заправіць часнаком, расцёртым з
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
1 👁
 ◀  / 440  ▶