Грыбы і грыбная кулінарыя (2005). І. Я. Яшкін, Г. І. Сяржаніна

 ◀  / 440  ▶ 
Рыбу раскласці на блюда, заліць соусам з пячурыцамі. На 1 шклянку тушаных грыбоў 1 кг рыбы, 50 г сметанковага масла або маргарыну, 1-2 ст. л. мукі; лімонны сок, соль, молаты чорны перац, зяленіва на смак. Шчупак з грыбамі (ЗША) Змяшаць нарэзаныя i тушаныя ў сметанковым масле пячурыцы, рэпчатую цыбулю i корань сельдэрэя, дадаць паніровачныя сухары i зеляніва пятрушкі, соль i перац, перамяшаць. Нафаршыраваць сумессю тушку шчупака, ачышчаную ад касцей, нацёртую соллю i лімонным сокам. Рыбу зашыць, пакласці на змазаны маслам ліст, укрыць некалькімі тонкімі скібкамі сала i паставіць на некалькі хвілін у гарачую духоўку. Затым агонь зменшыць, паліць рыбу распушчаным маслам i тушыць яшчэ каля 30—40 хвілін, агонь выключыць i пакінуць рыбу у духоўцы на 10-15 хвілін. Сок ад рыбы зліць, змяшаць яго з мукой i смятанкай, праварыць i паліць рыбу гэтым соусам. Падаваць з гарачай бульбай. На 300 г пячурыц шчупак вагой 1-1,2 кг, па 2-3 ст. л. сметанковага масла i зяленіва пятрушкі, 1-2 цыбуліны, 0,5 шклянкі сухароў, 1-2 ст. л. смятанкі, 1 ч. л. мукі, 1 корань сельдэрэя; соль, перац, лімонны сок на смак. Скуморыя пад грыбным соусам (Францыя) Парэзаную на порцыі рыбу пасаліць, апырскаць лімонным сокам, засмажыць у сметанковым масле i пакласці ў цёплае месца на нагрэты посуд. На тлушчы ад смажання спасераваць муку, развесці вадою, прыправіць сокам лімона, соллю i змолатым чорным перцам. Потым соус крыху ахалодзіць, дадаць жаўток, перамяшаць. Тушаныя пячурыцы выкласці разам з рыбай на блюда, заліць соусам, пасыпаць зяленівам пятрушкі. На 300 г тушаных пячурыц 2 скуморыі, 50-70 г сметанковага масла, 0,5 шклянкі вады, 1 ст. л. мукі; лімонны сок, соль i перац на смак. Запяканка рыбная з грыбамі (Фінляндыя) Філе рыбы нацерці лімонам, пасаліць на смак, пакласці ў намасленую патэльню; на рыбу — падсмажаныя грыбы, зверху скрылькі памідора i зяленіва пятрушкі, заліць вяршкамі i запячы ў духоўцы. Падаючы да стала, пасыпаць цёртым сырам. На 200 г філе рыбы 300 г лісічак, 1 памідор, 1-2 ст. л. смятанковага масла, соль i зяленіва пятрушкі на смак
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

скумбрыя, скумбрыі
1 👁
 ◀  / 440  ▶