Грыбы і грыбная кулінарыя (2005). І. Я. Яшкін, Г. І. Сяржаніна

 ◀  / 440  ▶ 
Абсмажыць паасобку рыбу парцыённымі кавалкамі, буйна крышаную бульбу i грыбы. На патэльню, змазаную маслам, палажыць рыбу, на яе — слой грыбоў i лустачкі варанага яйка, абкласці бульбай, паліць працэджаным смятанным соусам, пасыпаць цёртым сырам i запячы ў духоўцы да зарумяньвання. Пры падаванні пасыпаць сечаным зяленівам. На 300 г свежых баравікоў 600 г рыбы, 8-10 бульбін, 1 шклянка смятаны, 2 яйкі, 25 г сыру, 2 ст. л. мукі для смажання рыбы i 1 ч. л. для соуса, 4 ст. л. алею i 2 ст. л. сметанковага масла. Сяўруга з грыбамі (Расія) Нарэзаць рыбу на порцыі, апарыць, пакласці у каструлю разам з парэзанымі пячурыцамі ці баравікамі або добрыкамі, пасаліць, паперчыць, паліць белым віном, уліць крыху булёну ці вады, варыць каля 25 хвілін. Потым адвар асцярожна зліць, заправіць мукой, расцёртай з мяккім маслам, праварыць гэты соус i заліць ім рыбу з грыбамі. Падаючы да стала, пасыпаць дробным зяленівам пятрушкі. На 500 г грыбоў столькі ж рыбы, 0,5 шклянкі віна, 1 шклянка вады або булёну, па 1 дэс. л. мукі i сметанковага масла; соль i перац на смак. Рыба з грыбамі па-астурыйску (Іспанія) Дробна парэзаць i абсмажыць у сметанковым масле цыбулю, дадаць пасераваную муку, развесці пасероўку вадой i добра перамяшаць, уліць віно, пакласці цёрты шакалад, карыцу, соль i молаты чорны перац, зноў перамяшаць. Пляскатую вогнетрывалую каструлю змазаць маслам, слаба разагрэць, укласці ў яе парцыённыя кавалкі рыбы, заліць соусам i тушыць на слабым агні 10-15 хвілін. Потым пакласці на рыбу дробна пасечаныя тушаныя ў масле пячурыцы, тушыць пад накрыўкай яшчэ 10-15 хвілін. Падаваць з адвараным рассыпістым рысам. На 300 г пячурыц 600 г рыбы, 100 г сметанковага масла, 1 цыбуліна, 1 ст. л. мукі, 1 шклянка вады, 0,5 шклянкі белага віна, 1 ч. л. шакаладу; па смаку карыца, гваздзіка, соль i перац. Судак у пячурыцавым соусе (Ггрманія) Пасоленую i падкісленую лімонным сокам рыбу тушыць ва ўласным саку або дадаўшы крыху вады разам з нашаткаванымі супавымі карэннямі. Дробна парэзаныя пячурыцы стушыць, пасыпаць соллю i перцам. Муку спасераваць на сметанковым масле, развесці ў роўных прапорцыях рыбным i грыбным адварамі, праварыць, выліць на грыбы i пасыпаць сечаным зяленівам пятрушкі. Грыбы, запечаныя з рыбай (Расія
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
1 👁
 ◀  / 440  ▶