тушыць 15 хвілін. Дадаць скрылькі сырой бульбы, колцы салодкага перца, уліць белае віно i тушыць да гатоўнасці, паліваючы тушку сокам. Гатовую курыцу пакласці на блюда, паліць соусам ад тушэння. На 350-400 г грыбоў курыца сярэдніх памераў, 3-4 ст. л. масла, 1 цыбуліна, 3 бульбіны, 2 перцы, 0,5 шклянкі белага віна; соль i перац на смак. Яечня з грыбамі ( Л а т в і я) Нарэзаць тонкімі скібкамі грыбы, патушыць у сметанковым масле да мяккасці, пасыпаць соллю i перцам. Укласці грыбы ў сатэйнік, пакінуўшы ў масе ямкі. У ямкі выпусціць па яйку i запячы ў духоўцы. На 500 г свежых грыбоў 3—4 яйкі, 2-3 ст. л. сметанковага масла; соль i перац на смак. Амлет пячурыцавы ( Б е л ь г і я) Парэзаныя на тонкія дробныя скрылікі пячурыцы тушыць на масле з зяленівам пятрушкі прыкладна 10 хвілін, пасаліць i паперчыць, добра перамяшаць. 3 жаўткоў, газіраванай вады i мукі замясіць цеста гушчыні смятаны, змяшаць яго з грыбамі, узбітымі бялкамі, запячы на патэльні ў вялікай колькасці тлушчу. Падаючы да стала, дадаць да амлета здробленую вяндліну i салату з цыкорыі. На 300 г грыбоў 3 яйкі, 30 г масла, 1 ст. л. зяленіва пятрушкі, 4 ст. л. мукі, 0,5 шклянкі газіраванай вады, 100 г вяндліны; соль i перац на смак. Грыбны амлет ( І с п а н і я) Яйкі ўзбіць з кукурузным крухмалам i малаком, пасаліць i пасыпаць чырвоным пякучым перцам. Парэзаць буйнымі кубікамі шпік, змяшаць з дробна нашаткаванымі тушанымі грыбамі i цыбуляй, пасаліць, тушыць 20-25 хвілін. Потым крыху ахалодзіць, асцярожна змяшаць з яечнай масай i запячы у алеі. На 300 г грыбоў 6 яек, 100 г шпіка, 1-2 цыбуліны, 2-3 ст. л. алею; соль i перац на смак. Амлецікі пікантныя з грыбамі ( Г г р м а н і я) Грыбы парэзаць, патушыць ва ўласным саку, пасыпаць соллю i перцам. 3 яек, малака i мукі зрабіць цеста для амлета. У глыбокай патэльні або сатэйніку разагрэць тлушч, класці ў яго па 1 ст. л. цеста, на цеста — па 1 ст. л. грыбоў i абсмажыць з абодвух бакоў. На 250-300 г баравікоў або пячурыц 1 шклянка мукі, каля 1 л малака, 3 яйкі, 5-6 ст. л. тлушчу; соль i перац на смак
1 👁