Кураняты з грыбамі ў вінным соусе ( Ф р а н ц ы я) Тушкі куранят падзяліць на 4 часткі i абсмажыць у фрыцюры; потым на гэтай жа патэльні абсмажыць нарэзаныя пячурыцы, шпік, цыбулю i тоўчаны часнок, пасаліць i крыху патушыць. Палажыць часткі куранят i грыбы разам, уліць кілішак каньяку, дадаць лаўровы ліст, каліва чабору, здробленую цыбулю, пасыпаць мукою, змяшаць i дадаць 0,5 л чырвонага віна, пасаліць, паперчыць, на малым агні тушыць 20-25 хвілін. Мяса выняць, а соусу даць напалову выкіпець. Падаючы да стала, заліць грыбным соусам гарачае мяса. На 350 г грыбоў 1-2 кураняці, 100 г шпіка, 3 цыбуліны, 1-2 зубкі часнока, 4-5 ст. л. тлушчу, 1 ст. л. мукі, 50 г каньяку, 500 мл чырвонага віна; соль i перац на смак. Кураняты, фаршыраваныя грыбамі ( Б а л г а р ы я) Тушкі куранят напоўніць фаршам з дробнапакрышаных смажаных грыбоў, пасыпаных змолатым чырвоным салодкім перцам i соллю. Пакрыць тушкі скібкамі сала, абвязаўшы ніткамі. Запячы куранят у духоўцы да мяккасці мяса, потым зняць шпік i тушкі запячы да румянай скуркі. Падаваць ca смажанай бульбай. На 350 г грыбоў 2 кураняці, 1-2 ст. л. масла, 150 г шпіка; соль i перац на смак. Грыбы з курацінай па-такійску ( Я п о н і я) 3 тушак зняць мяса, нарэзаць тонкімі палоскамі i засмажыць у масле дасветла-карычневага колеру; дадаць здробленыя цыбулю i грыбы, крышку зялёнага гарошку, зяленіва пятрушкі, цукар i соль. Патушыўшы да гатоўнасці, уліць дэсертнае віно. 3 касцей i скуры зварыць булён, уварыць яго аб'ём да адной шклянкі i астудзіць. Тушаныя грыбы з мясам раскласці ў маленькія глыбокія місачкі. Узбіць яйкі i уліць у булён, заліць ім грыбы ў місачках. Паставіць місачкі ў шырокі посуд з гарачай вадой, яго у нагрэтую духоўцу на слабы агонь да загушчэння. Падаваць у гэтых жа місачках з грэнкамі. На 300-350 г пячурыц 4-5 ст. л. алею, 1-2 кураняці, 1 цыбуліна, 3-4 яйкі, 0,3 шклянкі зялёнага гарошку, 3 ст. л. віна, 1 ст. л. зяленіва, 0,5 ч. л. цукру; соль на смак. Курыца з грыбамі па-мадрыдску ( І с п а н і я) Вытрыбушаную курыцу нацерці соллю i перцам. Растапіць масла ці маргарын, крыху абсмажыць у ім дробна нарэзаныя пячурыцы i цыбулю, дадаць крыху вады i тушыць да паўгатоўнасці. Напоўніць курыцу грыбамі, зашыць яе i абсмажыць з усіх бакоў на масле ад тушэння грыбоў, потым
Дадатковыя словы
абём
0 👁