Запяканка грыбная з цяляцінай (Балгарыя) Мяса прапусціць праз мясарэзку, дадаць тлушч, яйкі, змолатыя сухары, соль i перац, дробнае зяленіва пятрушкі, змяшаць. Грыбы дробна нарэзаць, прыпусціць у невялікай колькасці падсоленай вады, адкінуць на сіта; дадаць да іх здробненую цыбулю, абсмажыць, пасыпаць зяленівам пятрушкі, соллю i перцам. На добра падмазаную бляху пакласці палову мяснога фаршу, на яго — слой грыбоў, а на грыбы — астатняе мяса. Узбіць яйкі, змяшаць з малаком i распушчаным маслам, заліць запяканку i запячы ў сярэдне нагрэтай духоўцы. На 500 г грыбоў столькі ж тяляціны, 5-6 ст. л. тлушчу, 2-3 яйкі, 3-4 ст. л. сухароў, 1,5 шклянкі малака i 3-4 ст. л. сметанковага масла; соль i перац на смак. Гуска ў грыбным соусе (Расія) Тушку гускі пасекчы на кавалкі, зварыць разам з сушанымі, папярэдне размочанымі грыбамі i супавымі карэннямі, нарэзанымі кубікамі, у невялікай колькасці вады. Спасераваць натлушчы муку, развесці пасероўку булёнам i праварыць на слабым агні, павольна мяшаючы. Перад тым, як зняць страву з агню, дадаць смятану. Гатовае мяса пакласці на блюда, гарніраваць адваранымі карэннямі, грыбамі i заліць соусам. На 7-8 буйных сушаных баравікоў тушка гускі сярэдніх памераў, 1 моркаўка, 1 каліва пятрушкі, 1 корань сельдэрэя, па 2 ст. л. мукі i тлушчу, 3-4 шклянкі булёну; соль i спецыі на смак. Утка з грыбамі па-кракаўску (Полыйча) Вымачаныя баравікі ці добрыкі зварыць да мяккасці, адкінуць на сіта; булён працадзіць. Утку ці маладую гуску засмажыць; варочаючы i паліваючы грыбным булёнам, тушыць да гатоўнасці. Тушку выняць, падзяліць на порцыі, а соус з гусятніцы заправіць смятанай, змяшанай з мукой, дадаць дробна пакрышаныя грыбы, перамяшаць i пратушыць. Пакласці мяса назад у гусятніцу, паліць соусам i на слабым агні пагушыць яшчэ хвілін 10. Круглыя ячныя крупы заліць падсоленым грыбным булёнам, на моцным агні варыць 10 хвілін, дадаць масла, перамяшаць i паставіць у духоўку, каб каша упрэла. Рассыпістую кашу выкласці на блюда, у сярэдзіну пакласці мяса, паліць усё гарачым соусам. На 50 г сушаных грыбоў 2-3 шклянкі вады, 1 шклянка смятаны, па 1 ст. л. мукі i масла, 1-1,5 шклянкі ячных круп
0 👁