Для фаршу: 300 г свежых або 50 г сушаных грыбоў, 1–2 цыбуліны, 3–4 ст. л. алею або сметанковага масла; соль і перац на смак. Для цеста: 0,5 шклянкі цёплага малака, 15–20 г дражджэй, 1–2 яйкі, 0,5 ч. л. солі, 100–120 г распушчанага маргарыну, 2–3 шклянкі мукі. Спагеці карбанарскія (Італія) Дробна парэзаць вяндліну і шпік, засмажыць іх, дадаць парэзаныя на тонкія скрылькі памідоры і пячурыцы і тушыць да мяккасці. Яйкі змяшаць са смятанкай, дадаць солі і перцу, уліць у грыбную сумесь. Спагеці адварыць, адцадзіць, заправіць маслам, цёртым сырам, перамяшаць і заліць грыбным соусам з вяндлінай і памідорамі. На 300 г пячурыц па 100 г сметанковага масла, вяндліны і шпіка, 3–4 памідоры, 1–2 яйкі, 2–3 ст. л. смятанкі, 400 г спагеці, 0,5 шклянкі цёртага вострага сыру; соль і перац на смак. Локшына з грыбамі (Балгарыя) Макароны або локшыну зварыць у падсоленай вадзе, адцадзіць і заправіць маслам, дадаць цёрты сыр, перамяшаць. Адвараныя і здробненыя грыбы патушыць у масле да гатоўнасці, развесці грыбным соусам і выкласці на локшыну. На 5–6 сушаных баравікоў ці добрыкаў 300 г локшыны, 2–3 ст. л. сметанковага масла, 1–2 ст. л. мукі, 1,5–2 шклянкі працэджанага грыбнога адвару, 3/4 шклянкі цёртага сыру; соль і перац на смак. Локшына з грыбамі пікантная (Кітай) Локшыну варыць не болей за 5 хвілін, адкінуць на сіта, змыць гарачай вадой. Разагрэць на патэльні алей да з'яўлення пары, смажыць у ім локшыну каля 3 хвілін, увесь час устрэсваючы патэльню. Гэтулькі ж масла разагрэць у іншай патэльні, пакласці туды нарэзаную на вузкія палоскі посную свініну, адвараныя нарэзаныя грыбы, здроблены шпінат, салёны агурок тонкімі скрылькамі, усё хутка засмажыць і заліць соусам з кукурузнага крухмала, разведзенага вадою з віном, пакрышаным супавым зяленівам, соллю і цукрам. Тушыць у соусе, пакуль мяса не стане мяккае, выкласці яго на локшыну. Падаваць на гарачай талерцы. На 500 г грыбоў 300 г локшыны, 300 г свініны, 6–8 ст. л. алею, 15–20 лістоў шпіната, 1 агурок, 1 ч. л. крухмалу, па 3 ч. л. віна і вады, 1 ст. л. зяленіва, 0,5 ч. л. солі і цукар на канцы нажа. Пячурыцы са спаржай (Францыя) Пячурыцы дробна парззаць, патушыць у сметанковым масле, дадаць смятанку, мускатны арэх, часнок, лімонны сок, соль і перац, добра
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
93 👁