Рагу грыбное з рыбай (Германія)
Дробна парэзаныя грыбы патушыць ва ўласным саку да гатоўнасці. Філе рыбы падзяліць на порцыі, пасаліць і паперчыць, апырскаць лімонным сокам. Заліць рыбу соусам са здробленай цыбулі, прыпушчанай на шпіке з мукой, рыбнага або мяснога булёну; давесці яе да гоўнасці, дадаць нарэзаны дробнымі кубікамі агурок, пратушыць.
Прыгатаваную рыбу выкласці на блюда, гарніраваць грыбамі, паліць соусам ад тушэння.
На 500 г грыбоў столькі ж рыбнага філе, 1 цыбуліна, 2–3 ст. л. мукі, 2 шклянкі булёну, 1 салёны агурок; лімонны сок, соль і перац на смак.
Рыбнае асарці з грыбамі (Эстонія)
Філе траскі, палтуса ці іншай рыбы парэзаць на кавалкі, тушкі дробнай рыбы (кількі або салакі) пачысціць цалкам. Нізкую чугунную патэльню запоўніць слаямі: рыба, парэзаная колцамі цыбуля, буйна нарэзаныя салёныя грыбы, кавалачкі масла. Кожны слой (акрамя грыбнога) пасаліць, пасыпаць зяленівам пятрушкі; потым уліць смятану і пад накрыўкай тушыць да гатоўнасці, дадаўшы крыху вады.
Можна узяць замест салёных свежыя грыбы — тады вады дадаваць не трэба.
На 1 шклянку парэзаных салёных грыбоў (або 2 шклянкі свежых) 500–600 г рыбнага філе, 1 кг дробнай свежай рыбы, 100 г сметанковага масла або маргарыну, 0,5 шклянкі смятаны, 1–2 ст. л. зяленіва пятрушкі і соль на смак.
Грэнкі з грыбным соусам (Балгарыя)
Чэрствы белы хлеб нарэзаць скібкамі таўшчынёй 1 см, хутка памачыць у малако, потым ва ўзбітае яйка і засмажыць у добра разагрэтым сметанковым масле. Нарэзаныя скрылікамі грыбы тушыць да мяккасці ў сметанковым масле, дадаўшы крыху падсоленай вады. Узбіць жаўткі з малаком і ўліць у грыбы, пасыпаць соллю і перцам, варыць на слабым агні да загусцення, бесперапынна памешваючы страву. Зняць грыбы з агню і выліць на грэнкі. Пры жаданні можна пасыпаць цёртым сырам.
На 250–300 г свежых грыбоў 10–12 скібак хлеба, 3–4 яйкі, 0,5–0,8 шклянкі малака, 100–120 г сметанковага масла; на смак перац і соль.
Запяканка грыбная (Германія)
Грыбы дробна пакрышыць, патушыць 10–15 хвілін у масле або маргарыне. Нарэзаць лустачкамі чэрствы белы хлеб, замачыць у малацэ; як набрыняе — працерці праз сіта. Узбіць яйка з маслам або маргарынам, дадаць працёрты хлеб, тушаныя грыбы, заправіць часнаком, расцёртым з
97 👁