Грыбы і грыбная кулінарыя (2005). І. Я. Яшкін, Г. І. Сяржаніна

 ◀  / 440  ▶ 
шклянкі вады, 4-5 ст. л. тлушчу, 0,5 шклянкі смятаны; зяленіва пятрушкі, соль i перац на смак. Грыбны зэльц ( П о л ь ш ч а) Грыбы абабраць, добра вымыць, апарыць, пакрышыць разам з крутымі яйкамі. Засмажыць на алеі пакрышаную цыбулю, змяшаць з грыбамі i яйкамі ў місцы, убіць сырое яйка, дадаць соль, перац i кмен, добра перамяшаць. Дадаць пакрышаную вяндліну, зноў перамяшаць, потым сфармаваць шар, закруціць ў марлю, завязаць i пакласці ў вар на 10-15 хвілін. Гатовы зэльц выняць, паміж дзвюма дошчачкамі вытрымаць пад гнётам 2-3 гадзіны. Падаўшы да стала, нарэзаць тоўстымі скібкамі i паліць смятанай. На 1 шклянку парэзаных грыбоў 6 яек (адно сырое), 2 цыбуліны, 100 г вяндліны, 1 ст. л. алею; соль, перац i кмен на смак. Печань з грыбамі ( Ч э х і я, С л а в а к і я) Гусіную або цялячую печань ачысціць ад плеўкі, абкласці тонкімі лустачкамі свінога сала i хутка запячы. Выкласці кавалкі печані ў каструлю, змяшаць з дробна нарэзанымі тушанымі грыбамі, пасыпаць мукой i молатым чорным перцам, пасаліць, перамяшаць, заліць булёнам з віном i тушыць да гатоўнасці. На 200 г баравікоў або пячурыц столькі ж печані, 60 г сала, 2-3 ст. л. сметанковага масла, 1 ст. л. мукі, 3 ст. л. мадэры, 0,5 шклянкі мяснога булёну; соль i перац на смак. Смажаніна з труса i грыбоў ( Ф р а н ц ы я) Кавалкі тушкі труса, нарэзанае кубікамі сала засмажыць у сметанковым масле, дадаць дробныя цыбулінкі цалкам, дробна пасечаныя часнок, пятрушку i рэпчаіую цыбулю, перамяшаць, уліць гарачую ваду, белае віно i тушыць на працягу 1 гадзіны на сярэднім агні. Потым дадаць таматпюрэ, дробна нарэзаныя пячурыцы i тушыць да гатоўнасці. Падаваць да стала на нагрэтых талерках. На 300-500 г грыбоў 100-150 сала, каля 300 г трусінага мяса, 1-2 зубкі часнаку, 1-3 парэзаныя цыбуліны i 9-10 суцэльных дробных, 3-4 ст. л. сметанковага масла, 2 ст. л. тамата-пюрэ, 1 пучок пятрушкі, 1 шклянка кіпеню, 0,5 шклянкі віна; соль i молаты чорны перац на смак. Рулет з грыбамі сечаны ( Б о л г а р и я) Катлетны фарш з ялавічыны, цыбулі i вэнджанага сала пакласці на падпылены мукою стол, параўнаць паверхню. Прыпусціць у тлушчы нарэзаныя грыбы, змяшаць з сечанымі варанымі яйкамі, зяленівам
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
2 👁
 ◀  / 440  ▶