Грыбы і грыбная кулінарыя (2005). І. Я. Яшкін, Г. І. Сяржаніна

 ◀  / 440  ▶ 
На 300 г грыбоў 1 кг мяса, па 3-4 ст. л. сметанковага масла i сухароў, 1 ч. л. зяленіва пятрушкі, 0,5 ч. л. лімоннай цэдры, 1 яйка; соль i перац на смак. Беф-строганаў з пячурыцамі ( Б е л а р у с ь) Парэзаныя палоскамі грыбы i пасераваную цыбулю змяшаць з ялавічынай, парэзанай брускамі даўжынёй 3-4 см i смажанай 3-4 хвіліны, пасаліць, паперчыць, заліць смятанным соусам, дадаўшы крыху соуса Южный", i давесці да гатоўнасці. Падаючы на стол, пасыпаць зяленівам пятрушкі. На гарнір — бульбяная саломка, смажаная ў фрыцюры. На 500 г грыбоў 500 г ялавічнай выразкі, 1-2 цыбуліны, 2-3 ст. л. тлушчу, 1 шклянка смятаны, па 1 ст. л. мукі, зяленіва пятрушкі; соль i перац на смак. Гуляш грыбны ( Б е л а р у с ь) Парэзаныя на невялікія кавалачкі ялавічыну, на кубікі — бульбу i цыбулю, на скрылікі — моркву i ўсёабсмажыць паасобку. Раней замочаныя грыбы адварыць, дробна пасечы i таксама абсмажыць. Спасераваць муку да светла-карычневага колеру, змяшаць з грыбамі, развесці грыбным булёнам. Мяса, гародніну i грыбы змяшаць, пакласці ў сатэйнік, дадаць смятаны, крыху тамата-пюрэ i тушыць да гатоўнасці. На 50-70 г сушаных грыбоў 500 г мяса, 1 кг бульбы, 2 цыбуліны, 1 морква, 4 ст. л. смятаны, па 50 г шпіка i сметанковага масла; соль i змолаты чорны перац на смак. Рулецікі грыбныя ( В е н г р ы я) Нарэзаць тонкімі палоскамі шпік, тонкімі колцамі — чырвоны салодкі перац, буйна парэзаць цялячыя мазгі i дробна скрышыць цыбулю; усё змяшаць, пасыпаць соллю i перцам, зяленівам пятрушкі i прасмажыць. Потым уліць узбітыя яйкі i пасля таго, як маса зацвярдзее, зняць з агню. Намазаць гэтай сумессю добра адбітыя, з перцам i соллю рамштэксы, скатаць іх у трубачкі, звязаць ніткаю i, засмажыўшы з усіх бакоў, пакласці у сатэйнік. Заліць рулецікі соусам з пасераваных на масле з мукою здробненых цыбулі i часнака, разведзеных вадой, i тушыць іх пад накрыўкай на слабым агні прыкладна 1,5 гадзіны. Потым дадаць хутка засмажаныя грыбы, паліць смятанай i тушыць усё разам яшчэ хвілін 15-20. Падаючы да стала, ніткі зняць, рулеты нарэзаць наўскос, пакласці на падагрэтае блюда разам з грыбамі, заліўшы соусам ад тушэння. Падаваць з бульбай, рысам ці зялёным гарошкам. Рулеты можна проста напоўніць фаршам з грыбамі. На 300—400 г грыбоў 100 г шпіка, 2 салодкіх перцы, цялячыя мазгі, 2 яйкі, 5-6 рамштэксаў, 1 буйная цыбуліна, 3—4 зубкі часнака, 1 ст. л. мукі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
0 👁
 ◀  / 440  ▶