Грыбы і грыбная кулінарыя (2005). І. Я. Яшкін, Г. І. Сяржаніна

 ◀  / 440  ▶ 
Нарэзаць свініну, вэнджаную або саланіну, цыбулю i грыбы, усё разам абсмажыць, пасаліць i тушыць да мяккасці. Потым дадаць нарэзаную кубікамі бульбу i тушыць да поўнай гатоўнасці. Заправіць страву пасераванай мукой; дадаўшы смятану змяшаць, праварыць, пасыпаць зяленівам пятрушкі. На 1 шклянку адвараных парэзаных грыбоў 300 г мяса, 2 цыбуліны, 5-6 бульбін, 4-5 пер'яў цыбулі-парэя, 3-4 ст. л. смятаны, 1 ст. л. мукі, 2 ст. л. тлушчу; соль, перац i зяленіва пятрушкі на смак. Гювеч грыбны (Чэхія, Славакія) Парэзаную на невялікія кавалачкі ялавічыну засмажыць разам з цыбуляй; грыбы адварыць, парэзаць, потым патушыць; змяшаўшы з мясам, пасаліць, заліць вадою або грыбным булёнам i на слабым агні давесці да мяккасці. Потым дадаць буйна нарэзаны часнок, прамыты адвараны рыс, таматны coyc або нарэзаныя памідоры, праварыць, перамяшаць. Перад падаваннем пасыпаць зяленівам пятрушкі. На 5-6 буйных сушаных баравікоў 500 г ялавічнай выразкі, 100 г алею або свінога тлушчу, 1-2 цыбуліны, 4-5 зубчыкаў часнаку, 2-3 памідоры або 2-3 ч. л. тамата-пюрэ; соль, зяленіва пятрушкі на смак. Ланкашырскі абед у адной страве (Англія) Нарэзаць кавалкамі мяса з авечай шыі; буйна парэзаць бульбу, дробна — рэпчатую цыбулю; парэзаць на палавінкі свежыя грыбы. Разрэзаць уздоўж авечыя ныркі, выразаць пратокі, вымыць. Усе прадукты злажыць слаямі ў глыбокі гаршчок з тоўстым дном; бульбу пакласці зверху. Кожны слой пасаліць i пасыпаць молатым перцам; уліць у гаршчок распушчанае сметанковае масла i мясны булён, шчыльна накрыць i тушыць каля 3 гадзін на слабым агні, патрэсваючы гаршчок час ад часу, каб страва не падгарэла. На 500 г свежых пячурыц або баравікоў 1 кг бараніны, 3 ныркі, 1 кг бульбы, 3 буйныя цыбуліны, 0,5 шклянкі распушчанага сметанковага масла, 0,5 л мяснога булёну; соль i перац на смак. Вялікі біфштэкс з грыбамі (Аўстралія) Грыбы нарэзаць скрылькамі i смажыць у масле 5 хвілін, пасыпаць змолатымі сухарамі, зяленівам пятрушкі i лімоннай цэдрай; дадаць узбітае яйка, моцна паперчыць, пасаліць, добра перамяшаць. Ялавічную выразку надрэзаць у выглядзе вялікага кармана, напоўніць яго грыбамі i зашыць край. Абсмажыць біфштэкс з усіх бакоў i запячы ў духоўцы да мяккасці на слабым агні. Падаваць ca смажанай бульбай i зялёнай салатай. Грыбы ca свінінай (Латвія
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

перяў
0 👁
 ◀  / 440  ▶