Грыбы і грыбная кулінарыя (2005). І. Я. Яшкін, Г. І. Сяржаніна

 ◀  / 440  ▶ 
Біткі грыбныя (Беларусь) Абабраныя памытыя грыбы апарыць, адцадзіць, двойчы прагтусціць праз мясарэзку з лукам, намочаным у малацэ i адціснутым белым хлебам, дадаць яйка, соль i перац. Сфармаваць пляскатыя біткі, запаніроваць іх у сухарах i засмажыць. Падаваць з бульбяным пюрэ. На 500 г грыбоў 50 г белага хлеба, 1 цыбуліна, 1 яйка, 1 ст. л. паніровачных сухароў, 2 ст. л. алею, соль i перац на смак. Катлеты з грыбамі (Беларусь) Адвараныя пакрышаныя грыбы злёгку засмажыць з цыбуляй, пасаліць, дадаць перцу. Свіную карэйку нарэзаць на катлеты з костачкай, кожную адбіць, пасаліць i пасыпаць перцам. На адбітыя катлеты пакласці фарш, скруціць іх, запаніраваць у яйках i сухарах, засмажыць на сале. На костачкі надзець папільёткі (прыгожа складзеныя сурвэткі). Перад падаваннем паліць катлеты сокам ад смажання. На 5-7 буйных сушаных баравікоў 1 цыбуліна, 500 г свініны, 100 г сала, 1-2 яйкі, 3-4 ст. л. сухароў, 1 ст. л. мукі; соль i перац на смак. Біткі з грыбамі (Беларусь) Гатовую катлетную масу з ялавічыны раздзяліць на біткі, нафаршыраваць іх тушанымі грыбамі з цыбуляй, змешанымі з сечаным вараным яйкам, запаніраваць у сухарах i засмажыць. Падаваць з соусам: дробна парэзаную цыбулю, моркву i пятрушку пасераваць у тлушчы, заправіць мукой, смятанай, таматам-пюрэ, праварыць, дадаць гарчыцу, добра перамяшаць. Такім жа чынам можна гатаваць i зразы з грыбной начынкай. На 250-300 г свежых грыбоў 500 г катлетнага фаршу, 2-3 цыбуліны, 1 яйка, 1 моркаўка, 1 каліва пятрушкі, па 1 ст. л. тлушчу, мукі i таматапюрэ, 0,5 шклянкі смятаны, соль i гарчыца на смак. Свініна, запечаная з грыбамі (Чэхаславакія) Свіную выразку кавалкам пасаліць, пасыпаць перцам, засмажыць з усіх бакоў да мяккасці, крыху астудзіць, парэзаць на порцыі i пакласці ў змазаны маслам сатэйнік. На мяса пакласці тушаныя грыбы, параўняць паверхню, заліць размешанымі ў малацэ яйкамі, пасыпаць цёртым сырам, зяленівам пятрушкі i запячы. На 300 г свежых грыбоў 300 г свіной выразкі, 50 г сметанковага масла, 3 яйкі, 0,5 л малака, 60 г сыру; зяленіва, соль i перац на смак
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
1 👁
 ◀  / 440  ▶