Клёцкі грыбныя (Германія) Дробна пакрышаныя грыбы патушыць да гатоўнасці ва ўласным саку. Малако пасаліць, закіпяціць з маслам або маргарынам, усыпаць манку i зварыць яе. Потым добра перамяшаць манку з грыбамі, дадаўшы яйка, соль, перац, мускатны арэх. Сфармаваць невялікія клёцачкі, адварыць іх у падсоленай вадзе. Падаючы да стала пакладзеныя на блюда клёцкі паліць растопленым маслам. На 500 г грыбоў каля 4-5 шклянак малака, 1 ст. л. сметанковага масла, 4-5 ст. л. манкі, 1 яйка; соль i спецыі на смак. Катлеты дрэўнавушкавыя (Славакія) Маладыя дрэўнавушкі вустрыцавыя дробна парэзаць, каля поўгадзіны патушыць, потым прапусціць праз мясарэзку, дадаць намочаны ў малацэ белы хлеб, смажаную цыбулю, яйка, расцёрты з соллю часнок, змолатыя чорны перац i маяран, добра змяшаць фарш. Сфармаваць з яго невялічкія катлеткі, абкачаць іх у муцэ з сухарамі i падсмажыць да румянай скарынкі. На гарнір узяць бульбянае пюрэ, капусную салату або агурок. На 500 г грыбоў 2 скрыліка булкі, 0,5 шклянкі малака, 1 яйка, 1-2 цыбуліны, 2-3 ст. л. свінога тлушчу, 1-2 зубкі часнока, 3-4 ст. л. сухароў, соль i спецыі на смак. Біточкі грыбныя з рысам (Болгария) Адвараныя грыбы прапусціць 1-2 разы праз мясарэзку, дадаць адвараны прамыты рыс, засмажаную дробна нашынкаваную цыбулю, соль i перац, яйка; добра змяшаўшы, сфармаваць невялікія круглыя біткі, запаніраваць іх у яйка i сухары. Засмажыць біткі ў фрыцюры. Падаваць з салатай i кіслым малаком. На 1-2 шклянкі адвараных грыбоў, 0,5 шклянкі рысу, 1-2 цыбуліны, 2-3 ст. л. сухароў, 2 яйкі, 4-5ст. л. тлушчу, соль i перац на смак. Зразы пячурыцавыя (Болгария) Адвараныя пячурыцы прапусціць праз мясарэзку, дадаць соль, сырое яйка i добра змяшаць фарш. 3 яго сфармаваць ляпёшкі, пакласці на кожную па чайнай лыжцы начынку з дробнаскрышанага крутога яйка i пасераванай на масле цыбулі. Kpai ляпёшкі аб'яднаць, запаніраваць яе ва ўзбітым яйку i ў сухарах i засмажыць. Перад падаваннем паліць смятанай, гарніраваць бульбай, адваранай або смажанай. На 500 г пячурыц 3 яйкі (з іх адно на паніроўку), 1-2 цыбуліны, 100 г масла, 2-3 ст. л. сухароў, 1 шклянка смятаны, на смак соль
Дадатковыя словы
абяднаць
0 👁