Памідоры разрэзаць напалам упоперак aci, выдапіць мякаць, здрабніць яе, a палавінкі пакласці на падмасленую бляху i крыху пасаліць. Здрабніць адвараныя грыбы i цыбулю, змяшаць з мякаццю памідораў, дадаць солі i перцу, абсмажыць. Напоўніць гэтым фаршам палавінкі памідораў, пасыпаць сухарамі i запякаць ў духоўцы прыкладна 30 хвілін. На 1 шклянку здробненых грыбоў 1-2 цыбуліны, па 1-2 ст. л. алею i сухароў, соль i перац на смак. Грыбы ў салодкім перцы ( Б а л г а р ы я) Струкі перца спячы або апарыць, ачысціць ад насення. Падсмажыць здробленую цыбулю, дадаць да яе вараны рыс, здробненыя памідоры i грыбы. Усё добра змяшаць, падсмажыць на алеі, дадаўшы крыху вады, солі i перцу, тушыць да гатоўнасці. Напоўніць фаршам перцы, пакласці іх у шырокі сатэйнік, заліць запраўкай з тушаных у масле памідораў i гатаваць на слабым агні 5-7 хвілін. Гатовую страву пасыпаць зяленівам пятрушкі. На 500 г грыбоў 500-700 г перцу, 0,3 шклянкі рысу, 1-2 цыбуліны, 23 памідоры, 2-3 ст. л. алею; соль, молаты перац, зяленіва — на смак. Грыбы ў памідорах (Балгарыя) Заліўное з грыбоў ( Р а с і я) Адвараныя ў падсоленай вадзе грыбы пасекчы, пакласці ў форму, заліць працэджаным грыбным булёнам з распушчаным жэлацінам i паставіць у халоднае месца, каб застуднелі. Прыгатаваць соус-маянэз з растёртага ў густую белую масу жаўтка, алею, гарчыцы; прыправіць яго соллю, цукрам, воцатам або лімонным сокам. Падаваць заліўное пад соусам да адваранай бульбы. На 500 г грыбоў 0,8 л вады, 1 ст. л. жэлаціну; для маянэзу 1 жаўток, 0,5 шклянкі алею, 1 ч. л. гарчыцы, воцат; соль i цукар на смак. Пячурыцы фаршыраваныя ( І т а л і я) Шапачкі буйных грыбоў цалкам патушыць у сметанковым масле, крыху астудзіць, выразаць з кожнай мякаць. Ножкі i выразаную мякаць дробна пасекчы, патушыць да поўнай мяккасці, дадаць бульбянага пюрэ, пасаліць, пасыпаць молатым перцам i добра вымясіць фарш. Нафаршыраваць ім шапачкі. Прыгожа раскласці на талерцы; перад падаваннем на стол на кожную шапачку палажыць тонкі скрылік салёнага агурка. На 300-400 г пячурыц 1 ст. л. сметанковага масла, 2-3 ст. л. бульбянага пюрэ, 1 салёны агурок; соль i перац на смак
0 👁