пятрушкі, солі, перцу i добра змяшаць фарш. Закруціць яго ў капуснае лісце, заліць смятанай i запячы ў духоўцы. На 500 г грыбоў 600 г капусты, 2 цыбуліны, 3 ст. л. сметанковага масла, 0,5 шклянкі смятаны, 1 яйка, 1 ст. л. зяленіва пятрушкі, соль i перац на смак. Кабачкі, фаршыраваныя грыбамі ( В е н г р и я) Прапусціць праз мясарэзку тушаныя грыбы, размочаны ў малацэ i адціснуты белы хлеб, дадаць соль, перац, яйкі, мяккае масла i зяленіва пятрушкі, змяшаць, напоўніць фаршам маладыя кабачкі без насення. Пакласці кабачкі на бляху, на іх — кавалачкі масла, пасыпаць цёртым вострым сырам, заліць смятанаю i запякаць 20-30 хвілін ў духоўцы. На 250-300 г тушаных грыбоў 1 кабачок, 2 яйкі, 50 г сметанковага масла, 1ст. л. зяленіва, 0,5 шклянкі смятаны, 50 г сыру, соль i перац на смак. Баравікі ў кабачках ( У к р а і н а) Адвараныя грыбы дробна пакрышыць, змяшаць з засмажанымі ў сметанковым масле рэпчатай цыбуляй, морквай i пятрушкай, пасаліць, пасыпаць перцам i сечаным зяленівам пятрушкі. Кабачкі ачысціць ад насення, запоўніць грыбным фаршам, пакласці ў сатэйнік, заліць соусам з расцёртых памідораў, мукі i грыбнога адвару, які прыправіць соллю, цукрам i спецыямі i запячы ў духоўцы. Да кабачкоў можна падаць гарнір з гарачай бульбы. На 5-7 сушаных баравікоў 1 моркаўка, 1 каліва пятрушкі, 1 цыбуліна, 1-2 ст.л. сметанковага масла, 1 ст.л. мукі, 3-4 памідоры, 1 шклянка грыбнога адвару; на смак соль, цукар, молаты чорны перац, зяленіва пятрушкі. Памідоры, фаршыраваныя грыбамі ( Ч э х і я, С л а в а к і я) Дробна пасечаныя грыбы тушыць ва ўласным саку да гатоўнасці, пасаліць, дадаць лімонны сок, прыправіць цукрам, добра перамяшаць. Напоўніць грыбным фаршам ачышчаныя ад мякаці буйныя памідоры, пасыпаць сухарамі, палажыць зверху на кожны па кавалачку сметанковага масла i на 15 хвілін паставіць у гарачую духоўку. Гатовыя памідоры падаваць на стол з соусам з распушчанага ў гарачым малацэ цёртага сыру, прыпраўленым мускатным арэхам. На 200-300 г свежых грыбоў 8-10 памідораў, 200 г плаўленага сыру, 1,5 шклянкі малака, 2-3 ст. л. сухароў, 1 ст. л. сметанковага масла, 1 ч. л. цукру, сок паловы лімона; мускатны арэх i соль на смак
0 👁