Бручку спячы, ачысціць, выняць мякаць, прапусціць праз мясарэзку. Прамыць ад марынаду баравікі ці добрыкі, пакрышыць іх, засмажыць з цыбуляй у масле, змяшаць з мякаццю бручкі, пасыпаць соллю i перцам. Начыніць гэтым фаршам бручку, пакласці яе ў сатэйнік, абліць топленым маслам, тушыць паўгадзіны ў гарачай духоўцы пад накрыўкай, потым змазаць смятанай i даць зарумяніцца. На 300 г грыбоў бручку весам каля 1 кг, 2 цыбуліны, 2-3 ст. л. сметанковага масла, 100-150 г смятаны, соль i перац на смак. Грыбы з фасоляй ( І т а л і я) Мяса парэзаць на кубікі, абсмажыць з цыбуляй i памідорамі да паўгатоўнасці, дадаць нарэзаную на 2-3 часткі спаржавую фасолю, пасаліць i паперчыць, заліць гарачай вадой i тушыць на слабым агні. Нарэзаць скрылькамі лісічкі або добрыкі ці баравікі, тушыць у масле да мяккасці, потым дадаць таматную пасту, яйка i крышку смятаны, пасыпаўшы мукой, перамяшаць i патушыць. Змяшаць грыбы з фасолей i мясам, раскласці у вогнетрывалыя парцыённыя гаршэчкі, пасыпаць цёртым сырам i запячы ў духоўцы. Падаваць да стала ў гэтых жа гаршэчках. На 500 г грыбоў столькі ж бараніны або свініны i спаржавай фасолі, 2 цыбуліны, 4 памідоры, па 1 ст. л таматнай пасты i мукі, 2 ст. л. масла, 1 яйка, па 0,5 шклянкі цёртага сыру i смятаны. Галубцы з грыбамі ( Л і т в а) Разрэзаць на чатыры часткі галоўку капусты, адварыць да паўгатоўнасці i крыху адціснуць. Зварыць ячныя крупы i засмажыць іх на сале. У невялікай колькасці вады зварыць грыбы, нарэзаць іх саломкай, засмажыць з цыбуляй. Змяшаць грыбы, крупы, свіны фарш, пасаліць, дадаць узбітае яйка, старанна перамяшаць. Начыніць сумессю прамежкі паміж лістамі капусты, звязаць нафаршыраваныя часткі, пакласці ў каструлю, заліць. смятанай, разведзенай грыбным адварам, i тушыць на слабым агні пад накрыўкай да гатоўнасці. Падаваць з соусам, у якім тушыліся галубцы. На 10 буйных сушаных баравікоў 1 цыбуліна, 0,5 шклянкі ячных. круп, 200 г фаршу з поснай свініны, 50 г сала, 1 яйка, па 1 шклянцы грыбнога адвару І смятаны; соль i перац на смак. Галубцы з грыбамі ( Б е л а р у с ь) Адварыць да паўгатоўнасці капуснае лісце. Нашынкаваць цыбулю i грыбы, падсмажыць ix у масле, дадаць здробненае крутое яйка i зяленіва Бручка з грыбамі (Расія
1 👁