Свежую капусту дробна парэзаць, патушыць на масле; адвараныя сушаныя баравікі дробна парэзаць, змяшаць з капустай, дадаць солі i перцу на смак. Крутое пяльменнае цеста раскачаць на тонкія ляпёшкі, начыніць фаршам з грыбоў i капусты. Зашчыпаць як піражкі i адварыць у грыбным ці мясным булёне. На 50-100 г сушаных баравікоў 200 г капусты, 2-3 ст. л. смятанковага масла, соль i перац на смак. На цеста: 2 яйкі, 3 шклянкі мукі i 3/4 шклянкі вады, соль на смак. Грыбныя аладкі (Германія) Тушаныя да мяккасці ва ўласным саку грыбы прапусціць праз мясарэзку, змяшаць з дранай сырой бульбай, пасаліць, дадаць яйка, перамяшаць. Смажыць на тлушчы як аладкі. Падаваць са смятанай. На 250-300 г грыбоў 500 г бульбы, 1 яйка, тлушч для смажання; соль на смак. Калдуны з грыбамі (Расія) Грыбныя катлеты (Болгария) Адварыць да гатоўнасці грыбы ў падсоленай вадзе, адцадзіць, дробна нарэзаць. Звараную ў лупінах бульбу абабраць, астудзіць, надраць на буйнай тарцы, дадаць таркаваную вараную моркву i дробна парэзаную цыбуліну. Змяшаць гародніну з грыбамі, пакласці яйка, дробна пасечанае зяленіва пятрушкі, соль i молаты чорны перац, старанна вымясіць, падзяліць фарш на катлеты. Запаніраваць катлеты ў яйках i муцэ i засмажыць. Падаваць з зялёнай салатай. На ЗООг грыбоў 500 г бульбы, 1 моркаўка, 1 цыбуліна, 2 яйкі (адно на паніроўку), 2 ст. л. мукі, 4-5 ст. л. тлушчу; соль, спецыі i зяленіва на смак. Грыбныя сітаватыя клёцкі (Аўстрыя) Ачышчаную сырую бульбу надраць на дробнай тарцы, адціснуць, заліць гарачым малаком, перамяшаць i пасаліць. Адвараныя грыбы дробна нарэзаць, пасаліць, дадаць пятрушку, змяшаць з бульбянай масай. Мокрымі рукамі зрабіць невялікія клёцкі, апусціць іх у кіпень i варыць 10-15 хвілін. Гатовыя клёцкі адцадзіць, пакласці на блюда, пасыпаць вострым цёртым сырам або паліць смажаным салам з дробнымі румянымі скварачкамі. На 500-800 г свежых або 7-8 буйных сушаных баравікоў 1 кг бульбы, 0,5 шклянкі малака, 2 ст. л. сечанага зяленіва пятрушкі, 50-70 г сала ці сыру; соль на смак
0 👁