Ачышчаную бульбу зварыць у падсоленай вадзе, размяць, дадаць сметанковае масла, жаўткі i муку, старанна змяшаць i раздзяліць на аладкі. На кожную пакласці па 1 ч. л. фаршу з тушаных у сметанковым масле грыбоў i цыбулі, злучыць краі i надаць вырабам форму піражка. Абкачаць піражкі ў яйках i паніровачных сухарах, засмажыць да румянай скарыначкі. Падаваць з соусам на грыбным булёне. На 100 сушаных баравікоў 1 кг бульбы, 2-3 цыбуліны, 2-3 яйкі, 0,5 шклянкі сухароў, 4 ст. л. сметанковага масла. Для соуса: па 1 ст. л. мукі i сметанковага масла, 0,5-0,8 л булёну. Грыбы з крэкерамі (Беларусь) Засмажыць крэкеры ў фрыцюры, палажыць на змазаны маслам ліст. Адвараныя грыбы нарэзаць саломкай, пасаліць, перамяшаць, пакласці слоем на крэкеры, заліўшы густым малочным соусам з цыбуляй, пасыпаць сухарамі, спырснуць распушчаным маслам i запячы. Замест крэкераў можна выкарыстаць падсмажаную хрусткую бульбу. На 5-7 сушаных баравікоў 100 г крэкераў i соль на смак. Для соуса: 1 цыбуліна, па 1 ст. л. мукі i тлушчу, 0,5 шклянкі малака; соль i перац на смак. Грэнкі бульбяныя з грыбамі (Беларусь) Бульбу зварыць у лупінах да паўгатоўнасці, потым ачысціць, прапусціць праз мясарэзку, дадаць папярэдне адвараныя, дробна пасечаныя i абсмажаныя грыбы, яйка, пасаліць; старанна вымесіць да цягучай кансістэнцыі. Раскатаць гэтую масу на падпыленай мукой дошцы слоем да 1 см таўшчынёй, парэзаць на палоскі, звіць іх у жгуты дыяметрам да 3-4 см, разрэзаць на ромбікі наўскасяк, абсмажыць у масле да залацістага колеру. Падаваць з соусам на грыбным адвары. На 5-6 сушаных грыбоў 5-6 бульбін, 1 яйка, 1 ст. л. мукі, 2-3 ст. л. сметанковага масла. Для соуса 1-1,5 шклянкі грыбнога булёну, 1 ст. л. мукі, 1-2 ст. л. масла; соль i перац на смак. Каша бульбяная з грыбамі (Славакія) Дробна пакрышаныя грыбы i цыбулю тушыць ва ўласным саку да гатоўнасці без тлушчу, дадаючы па неабходнасці ваду, пасаліць, пасыпаць змолатым чорным i салодкім перцам, крыху ахалодзіць i змяшаць з гарачым бульбяным пюрэ. На 200 г грыбоў столькі ж бульбы, 100 г цыбулі, 1 ст. л. тлушчу, соль i перац на смак. Піражкі бульбяныя з грыбамі (Расія
1 👁