Грыбы і грыбная кулінарыя (2005). І. Я. Яшкін, Г. І. Сяржаніна

 ◀  / 440  ▶ 
Падаючы на стол, пасыпаць зяленівам пятрушкі. На 750 г грыбоў 1 цыбуліна, па 1-2 ст. л. масла ці маргарына, i змолатых сухароў; салодкі чырвоны перац, соль, зяленіва — на смак. Суфле грыбное (Венгрыя) Грыбы дробна пакрышыць i тушыць да мяккасці ў сметанковым масле, дадаць солі i молатага перцу. Пасераваную на масле муку развесці малаком, праварыць, мяшаючы, ахалодзіць. Змяшаць грыбы з жаўткамі i ўзбітымі бялкамі, асцярожна дадаць малочны соус. Пакласці суфле у намасленую форму i ў вадзяной бані варыць каля гадзіны. На 500 г грыбоў па 50 г малака i мукі, сметанковага масла, 5 яек, соль i перац на смак. Смажанка грыбная (Беларусь) Нарэзаныя грыбы смажыць на сухой патэльні да поўнага выпарэння соку, дадаць сметанковае масла, нарэзаную кубікамі бульбу i дробна парэзаную цыбулю, пасаліць i давесці пры памешванні да гатоўнасці на сярэднім агні. Палажыць смятану, перамяшаць, давесці да кіпення i зняць з агню. Перад падаваннем пасыпаць зяленівам кропу i пятрушкі. На 500 г грыбоў па 2 цыбуліны i бульбіны, 50-70 г сметанковага масла, 2- 3 ст. л. смятаны; соль i зеляніва на смак. Тушаныя грыбы з бульбай (Расія) Засмажаныя разам з цыбуляй грыбы ўкласці ў каструлю, перамяшаць з буйнымі скрылікамі бульбы, заліць грыбным або мясным булёнам, дадаць смятану, соль, перац, лаўровы ліст i тушыць пад накрыўкай на слабым агні 20-25 хвілін. На 500 г свежых або 50 г сушаных грыбоў 750 г бульбы, 1-2 цыбуліны, 0,5 шклянкі смятаны, 3 ст. л. сметанковага масла; соль i спецыі на смак. Бульбяная яхнія з грыбамі (Балгарыя) Нарэзаныя тонкімі скрылікамі грыбы тушыць з тлушчам да гатоўнасці, час ад часу падліваючы крыху вады; потым дадаць скрылікі бульбы, змяшаць з засмажанай на сметанковым масле дробна пасечанай зялёнай цыбуляй, молатым перцам, пасаліць. Перад падаваннем на стол пасыпаць зяленівам кропу. На 300-400 г свежых грыбоў 7-10 бульбін, 5-7 пёраў зялёнай цыбулі, 3- 4 ст. л. тлушчу, 1-2 ч. л. молатага чырвонага салодкага перцу i 0,5 ч. л. молатага чорнага перцу, шклянку вады, 1-2 ст. л. здробненага кропу i на смак соль
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
0 👁
 ◀  / 440  ▶